Лапараскапічная cакравагінапексія

Дыягназы і скаргі:

  • апушчэнне сценак похвы 1, 2, 3 ступені;
  • цяжар, непрыемнымя адчуванні ў ніжнім аддзеле жывата;

Вартасць аперацыйнага лячэння па праграме “Лапараскапічная сакравагінапексія” складае ад 2 300 да 2 500 USD па курсе Нацбанка РБ. Аперацыя праходзіць з прымяненнем сінтэтычнага сеткаватага алатрансплантанта.

ПАДРАБЯЗНАЯ ПРАГРАМА ЛЯЧЭННЯ

1 дзень (ПРЫБЫЦЦЁ)

Прыбыццё ў Мінск. Сустрэча ў аэрапорце кіроўцам машыны, якая ажыццяўляе трансфер (з таблічкай з іменем пацыента).

Арганізаваны трансфер: АЭРАПОРТ – ГАСЦІНІЦА. Размяшчэнне ў гатэлі.

Па прыбыцці ў гасцініцу – пацыент звяртаецца па нумары тэлефона +375 (17) 392-32-53 і дамаўляецца пра час сустрэчы ў бальніцы.

2-3 дзень (ЗДАЧА АНАЛІЗАЎ)

Праходжанне праграмы абследавання. Рэкамендавана:

  1. Агульны аналіз крыві
  2. Агульны аналіз мачы
  3. Аналіз крыві на сіфіліс
  4. Мазкі з цэрвікальнага канала і ўрэтры
  5. Вызначэнне групы крыві і рэзус-фактару
  6. Біяхімічны аналіз крыві
  7. Каагулаграма (даследаванне стану гамеастазу).
  8. Пасеў на флору і адчувальнасць да антыбіётыкаў з похвы, пасеў мачы (пажадана мець пры сабе, аналіз павінен быць не больш як 2-хтыднёвай даўнасці)
  9. ЭКГ
  10. УГД органаў малога таза
  11. Флюараграфія

Выпіску аб прышчэпках (з амбулаторнай карткі) неабходна мець пры сабе.

Пры паталагічных мазках або пасевах амбулаторна павінна быць здзейснена мясцовае лячэнне з абавязковымі кантрольнымі аналізамі. Аналізы будуць гатовыя ад 2 да 6 гадзін. Правядзенне лабараторных даследаванняў ажыццяўляецца з 8.30 да 10.00 нашча.

Самастойны трансфер: БАЛЬНІЦА – ГАСЦІНІЦА

4 дзень (ГАСПІТАЛІЗАЦЫЯ)

Самастойны трансфер: ГАСЦІНІЦА – БАЛЬНІЦА

Кансультацыя з урачом па выніках абследаванняў. Медыцынскія заключэнні будуць пададзены ў надрукаваным выглядзе.

Пры адсутнасці паталогій і адхіленняў ад нормы ў выніках пройдзенага абследавання пацыентка гаспіталізуецца ў бальніцу на аперацыю.

Пацыентка праходзіць афармленне дакументаў праз прыёмнае аддзяленне бальніцы. Гаспіталізацыя пацыенткі праводзіцца ў аднамесную ці двухмесную камфартабельную палату.

Праводзіцца падрыхтоўка пацыенткі да аперацыі.

4 альбо 5 дзень (АПЕРАЦЫЯ)

Правядзенне аперацыі. Знаходжанне ў аддзяленні анестэзіялогіі і рэанімацыі.

Адметныя асаблівасці аперацыі:

Аперацыя ад пачатку і да канца праводзіцца лапараскапічным доступам
Мэтай аперацыі з’яўляецца замена пашкоджанага звязачнага апарата тазавага дна на алатрансплантант з трывалай сінтэтычнай сеткі
Сакравагінапексія – гэта аптымальная аперацыя для наймаладзейшай групы пацыентак з пралапсам палавых органаў

5 – 10 – 12 дні (ЗНАХОДЖАННЕ Ў БАЛЬНІЦЫ)

У сярэднім, пацыентка знаходзіцца ў бальніцы пасля правядзення лапараскапічнай сакравагінапексіі на працягу 5 – 7 дзён. За ёй вядзецца штодзённы догляд, праводзіцца неабходнае абследаванне, кантралюецца стан пацыенткі пасля аперацыі ўрачамі-спецыялістамі

10 – 12 дзень (ВЫПІСКА)

Поўны, пільны агляд пацыенткі.

Пацыентка атрымлівае неабходныя рэкамендацыі лечачага ўрача.

Афармленне выпісных дакументаў.

Прызначэнне даты і часу наступнага візіту пацыенткі ў клініку (пры неабходнасці).

Самастойны трансфер: БАЛЬНІЦА – ГАСЦІНІЦА.

13 дзень (АДПРАЎКА ДАДОМУ)

Арганізаваны трансфер: ГАСЦІНІЦА – АЭРАПОРТ.

Вылет з аэрапорта.

УВАГА!!! Перад тым як гаспіталізавацца на аперацыю, Вам абавязкова патрэбна прайсці перадаперацыйную падрыхтоўку! Аперацыя праводзіцца на 5 – 12 дзень цыкла (пачынаючы з 1-га дня менструацыі).

Апісаная праграма аперацыйнага лячэння можа змяняцца ў залежнасці ад індывідуальнага стану здароўя кожнай жанчыны па ўзгадненні з урачом-спецыялістам.

Мы на карце

Тэлефоны для грамадзян Беларусі:
+375172206984
+375 (33) 633-62-17

Тэлефоны для замежных грамадзян:
+375 (17) 392-32-53

Ёсць пытанні? Пытайце!