Другая маладосць або крызіс сярэдняга ўзросту

Старэнне – гэта натуральны біялагічны працэс, да якога схільнае ўсё жывое і пры якім з бегам часу адбываюцца прадказальныя фізіялагічныя змяненні ад клетачнага да арганізменнага.

Кожны з нас адчувае, як паступова запавольваецца жыццядзейнасць арганізма і змяншаецца пластычнасць цела. Хаця хуткасць старэння можа залежаць ад спадчыннасці, фактараў асяроддзя, асабістых навыкаў здаровага жыцця, сам працэс непазбежны і незваротны.

Уплыў, які аказваецца старэннем на сэксуальнасць, карэніцца як у псіхалагічных, так і ў біялагічных змяненнях. Цела, якое старэе, можа ўспрымацца як такое, што валодае прыгажосцю і сілай, калі падыходзіць да яго з пазітыўнымі псіхалагічнымі ўстаноўкамі. Сёння ўжо практычна ўсім вядома, што клімакс – гэта прылівы, плаксівасць, раздражняльнасць, эмацыянальная лабільнасць, начны пот, сэрцабіццё...

Уся гэта група парушэнняў узнікае тады, калі яшчэ толькі пачынаецца станаўленне клімаксу. Часцей за ўсё гэта адбываецца гадоў у 45, калі жанчына проста сябе кепска адчувае, а па сваіх гінекалагічных паказчыках яна здаровая.

Пазней развіваюцца сэксуальныя парушэнні, нетрыманне мачы, сухасць скуры, слізістых, выпадзенне валасоў… Пасля ўжо і гіпертанія, атэрасклероз, остэапароз. І так стан пагаршаецца ажно да глыбокага парушэння памяці і нават глыбокіх псіхічных парушэнняў. Праўда, можа клімакс развівацца і некалькі іначай.

Немалаважную ролю грае і грамадскае меркаванне, згодна з якім нярэдка лічыцца, што менапаўза – гэта канец жаноцкасці і пачатак старасці, гэта значыць – час страт.

Пад уплывам такога грамадскага меркавання выражанасць псіхавегетатыўных праяўленняў клімактэрыю – дэпрэсій, перападаў настрою і парушэнняў сну – узмацняецца.

Прафілактыка ранняга наступлення менапаўзы

Прыкладна за дзесяць гадоў да пачатку клімаксу, гэта значыць у 38–40 гадоў, пачынаецца пераходны перыяд. І менавіта тады жанчына павінна зразумець, што патрэбна нешта рабіць, каб не дапусціць надыходу ранняй менапаўзы.

  1. Перш за ўсё, неабходна правільнае харчаванне з дастатковай колькасцю вітамінаў, і галоўнае – не пераядаць.Важныя ў гэты перыяд і фітаэстрагены: цытрусавыя, соя, канюшына, чырвонае віно, вінаград…
  2. Пры сядзячай рабоце розныя фізічныя нагрузкі (будзь гэта плаванне ў басейне або ранішнія прабежкі і заняткі ў трэнажорнай зале, але абавязкова па душы) прадухіляць застой кровазвароту ў малым тазе і яечніках.
  3. Апроч таго, лечачы ўрач можа прызначыць прэпараты, якія стабілізуюць стан нервовай сістэмы, паляпшаюць функцыю пячонкі. Такім чынам, перыяд менапаўзы можна гадоў на пяць адсунуць. А ўжо ў больш познім перыядзе мэтазгодная гармонатэрапія, якую можа прызначыць спецыяліст.

ПАЧАТАК

Жаночае цела генетычна запраграміравана на спыненне менструацый дзесьці ў сярэднім узросце, звычайна паміж 45-55 гадамі. Гэта называецца менапаўзаў, гады да і пасля надыходу менапаўзы называюць клімактэрычным перыядам.

Мадыфікацыя функцый яечнікаў пачынаецца да 30 гадоў, выпрацоўка гармонаў паступова зніжаецца. Прэменапаўза папярэднічае менапаўзе саматычнымі і псіхалагічнымі змяненнямі, абумоўленымі згасаннем функцыі яечнікаў. Іх ранняе выяўленне дазваляе папярэдзіць развіццё цяжкага клімактэрычнага сіндрому.

Прэменапаўза звычайна пачынаецца пасля 45 гадоў. Спачатку яе праяўленні нязначныя. Як сама жанчына, так і яе ўрач звычайна або не прыдаюць ім значэння, або звязваюць іх з псіхічным перанапружваннем. Гіпаэстрагенію варта выключаць ува ўсіх жанчын пасля 45 гадоў, якія звяртаюцца са скаргамі на стамляльнасць, слабасць, раздражняльнасць.

Найбольш характэрнае праяўленне прэменапаўзы – парушэнні менструальнага цыкла. На пряцягу 4 гадоў, якія папярэднічаюць менапаўзе, гэты сімптом адзначаецца ў 90% жанчын. Затым пачынае нарастаць нерэгулярнасць авуляцый і менструальных цыклаў.

Гарманальныя і метабалічныя змяненні адбываюцца ў прэменапаўзе паступова. Пасля амаль 40-гадовага перыяду, на працягу каторага яечнікі цыклічна сакраціравалі палавыя гармоны, паступова зніжаецца і становіцца манатоннай секрэцыя эстрагенаў.

У прэменапаўзе змяняецца метабалізм палавых гармонаў. У постменапаўзе яечнікі не поўнасцю страчваюць сваю эндакрынную функцыі, яны працягваюць сакраціраваць некаторыя гармоны. Калі паглядзець на жанчыну з пункту гледжання прыроды. то прырода ахоўвае яе, паколькі жанчына выконвае сваё галоўнае прызванне – нараджаць дзяцей.

Дарэчы, заўважана, што калі жанчына псіхалагічна арыентавана на сям’ю, удзяляе ў душы ёй большую ўвагу, яна менш хварэе. Гэта галоўная абарона прыроды, якая забяспечваецца гармонамі.

Эстрагены – гармоны першай фазы цыкла – забяспечваюць знешні выгляд жанчыны, эмацыянальны ўсплёск, яркасць, маляўнічасць жыцця. Жанчыны, у якіх іх недастаткова, менш радуюцца жыццю, менш эмацыянальныя, у іх горшая скура, валасы.

Галоўная задача іншага гармону – прагестэрону – забеспячэнне цяжарнасці. Пры яго перавазе ў арганізме жанчына адчувае замірэнне, спакой, гармонію. Перад менапаўзай звычайна эстрагены яшчэ застаюцца, а прагестэрону ўжо мала.

Як наступства – эмацыянальныя ўсплёскі, раздражняльнасць, эмацыянальная неўраўнаважанасць, невыносны характар. Трэба проста ўчасна правесці тэрапію, якая дапаможа ўласным яечнікам яшчэ пяць гадоў папрацаваць. Урачы рэкамендуюць засцярогу ад цяжарнасці на працягу поўнага года з моманту апошняй менструацыі.

ЗМЯНЕННІ

У жанчыны ў гэты перыяд можа назірацца змяншэнне грудзей у памерах, змяняюцца структура і колер скуры, узмацняецца тэндэнцыя да набору вагі, асабліва на сцёгнах. Станчэнне костак – остэапароз, яшчэ адно наступства змяненняў у арганізме.

Назіраецца ў жанчын кволага целаскладу, якія вядуць маларухомы лад жыцця. Яны схільныя да пераломаў сцёгнаў, плячэй, адчуваюць хранічныя болі ў спіне праз аслабленне пазваночніка.

  • прыкладна з 35 гадоў выпрацоўка эстрагену зніжаецца, сігналізуючы аб пачатку перамен
  • перадменструальны сіндром можа ўзмацняцца паступова або праявіцца адразу
  • менструальныя цыклы нерэгулярныя
  • развіваецца сухасць у похве
  • магчымыя парушэнні сну
  • перамены ў настроі або рассеянасць
  • прыступы патлівасці
  • павялічваецца рызыка сардэчна-сасудзістых захворванняў

Менапаўза – частка натуральнага працэсу старэння, уласна, гэта спыненне менструацый у выніку згасання функцыі яечнікаў. Узрост менапаўзы вызначаецца рэтраспектыўна, па сканчэнні 1 года пасля апошняй менструацыі.

Сярэдні ўзрост надыходу менапаўзы – 51 год. Ён вызначаецца спадчыннымі фактарамі і незалежыць ад асаблівасцей харчавання і нацыянальнасці. Менапаўза надыходзіць раней у жанчын, якія паляць і не нараджалі.

Постменапаўза надыходзіць за менапаўзай і працягваецца ў сярэднім трэць жыцця жанчыны. Для яечнікаў гэта перыяд адноснага спакою.

Наступствы гіпаэстрагеніі вельмі сур’ёзныя, яны сходныя па значнасці для здароўя з наступствамі гіпатырэозу і наднырачнікавай недастатковасці.

Нягледзячы на гэта, урачы не ўдзяляюць належнай увагі ЗГТ у постменапаўзе, хаця яна ўяўляе сабой адну з найважнейшых складнікаў прафілактыкі і лячэння разнастайнай паталогіі ў пажылых жанчын.

Як відаць, гэта звязана з тым, што наступствы гіпаэстрагеніі развіваюцца павольна (остэапароз) і часта прыпісваюцца старэнню (сардэчна-сасудзістыя захворванні).

Прагестэрон выпрацоўваецца толькі клеткамі жоўтага цела, якое ўтвараецца пасля авуляцыі. У прэменапаўзе ўсё большая частка менструальных цыклаў становіцца анавулятарнай.

У некаторых жанчын авуляцыя адбываецца, аднак развіваецца недастатковасць жоўтага цела, што прыводзіць да зніжэння секрэцыі прагестэрону.

Секрэцыя эстрагенаў яечнікамі ў постменапаўзе практычна спыняецца. Нягледзячы на гэта, ува ўсіх жанчын у сываратцы вызначаюцца эстрадыёл і эстрон.

Яны ўтвараюцца ў перыферычных тканках з андрагенаў, якія сакраціруюцца наднырачнікамі. Большая частка эстрагенаў утвараецца з андрастэндыну, які сакраціруецца ў асноўным наднырачнікамі і ў меншай ступені яечнікамі.

Гэта адбываецца пераважна ў цяглічнай і тлушчавай тканках. У сувязі з гэтым пры атлусценні ўзроўні эстрагенаў у сываратцы павышаюцца, што пры адсутнасці прагестэрону павялічвае рызыку раку цела маткі.

У худых жанчын узроўні эстрагенаў у сываратцы ніжэй, таму ў іх павышана рызыка остэапарозу. Цікава, што клімактэрычны сіндром магчымы нават пры высокіх узроўнях эстрагенаў у жанчын з атлусценнем.

У постменапаўзе сакрэцыя прагестэрону спыняецца. У дзетародным перыядзе прагестэрон абараняе эндаметрый і малочныя залозы ад эстрагеннай стымуляцыі. Ён зніжае колькасць рэцэптараў эстрагенаў у клетках.

У прэменапаўзе і постменапаўзе ў некаторых жанчын захоўваюцца дастаткова высокія ўзроўні эстрагенаў, каб стымуляваць праліферацыю клетак эндаметрыя. Гэта, а таксама адсутнасць сакрэцыі прагестэрону прыводзіць да павышэння рызыкі гіперплазіі эндаметрыю, раку цела маткі і малочных залоз.

Псіхалагічныя наступствы, звязаныя са старэннем, звычайна куды больш выражаны, чым звязаныя са стратай дзетароднай функцыі. У сучасным грамадстве маладосць цэніцца вышэй за сталасць, таму менапаўза, як адчувальны доказ узросту, у часткі жанчын выклікае трывожнасць і дэпрэсію.

Псіхалагічныя наступствы ўва многім залежаць ад таго, якую ўвагу жанчына ўдзяляе свайму знешняму выгляду. Хуткае старэнне скуры, асабліва ў постменапаўзе, турбуе многіх жанчын. Вынікі шматлікіх даследаванняў пацвярджаюць, што ўзроставыя змяненні скуры ў жанчын абумоўленыя гіпаэстрагеніяй.

У клімактэрычным перыядзе многія жанчыны адзначаюць трывожнасць і раздражняльнасць. Гэтыя сімптомы нават сталі неад’емнай часткай клімактэрычнага сіндрому. Прынята лічыць, што яны звязаныя з гіпаэстрагеніяй.

Нягледзячы на гэта, ні ў адным з праведзеных даследаванняў сувязь трывожнасці з менапаўзай і яе знікненне пад час замяшчальнай гарманальнай тэрапіі не пацверджаныя. Верагодна, трывожнасць і раздражняльнасць абумоўленыя рознымі сацыяльнымі фактарамі. Урач павінен памятаць пра гэтыя сімптомы, якія часта сустракаюцца ў пажылых жанчын, і аказваць адпаведную псіхалагічную падтрымку.

Адзначаецца своеасаблівая перабудова сістэмы адносінаў асобы, звязаная з клімаксам, нават тыя, хто былі на працягу свайго жыцця актыўнымі, энергічнымі, мэтанакіраванымі, вынослівымі, дастаткова ўпэўненымі ў сабе, становяцца ў гэтым узросце падазронымі, сумняваюцца ўва ўсім.

Асабліва значна змяняецца сістэма адносінаў асобы ў накірунку заніжэння ўласных магчымасцей, знікнення жыццёвай перспектывы, звязанага з перабольшваннем цяжару балючых адчуванняў.

У клімактэрычным узросце ў жанчыны з’яўляецца мноства дадатковых псіхагенных фактараў, якія дагэтуль не прыносілі ёй турботы. Гэта так званыя ўмоўна-патагенныя псіхічныя траўмы, звязаныя менавіта са змяненнем сістэмы адносінаў асобы.

Умоўна-патагеннымі становяцца такія праяўленні клімаксу, як змяненне знешняга выгляду (сівыя валасы, зніжэнне тургору скуры, з’яўленне зморшчын, змяненне лібіда), значнасць якіх у гэтым узросце рэзка ўзрастае.

Усё гэта адбываецца пры парушэнні адаптацыі, пры з’яўленні рысаў рыгіднасці, «застраваемасці» на малейшых непрыемнасцях, што ў сваю чаргу прыводзіць да своеасаблівага «звужэння асобы».

Часам такі стан, які развіваецца ў сувязі з паталагічна бягучым клімаксам, як змяненне асобы, прыводзіць у канчатковым выніку да своеасаблівага «дэфекту», які праяўляецца паталогіяй эмоцый і пабуджэнняў.

На першы план пры гэтым выступаюць млявасць, якая прагрэсіруе, пасіўнасць, абыякавасць да тых бакоў жыцця, якія зусім нядаўна ўяўлялі інтарэс, выклікалі эмацыянальны рэзананс.

Псіхалагічны канфлікт вырашаецца тады, калі ў чалавека складваецца новае стаўленне да аб’ектыўнай сітуацыі, якая спарадзіла канфлікт, і новыя матывы дзейнасці.

Але пры клімаксе, які працякае дысгарманічна, вырашэнне канфліктных сітуацый ускладнена з прычыны інертнасці псіхічных працэсаў, «захрасання» на непрыемных перажываннях, актуалізацыі даўніх крыўд, ацэнкі ўласных магчымасцей і сваіх жыццёвых перспектыў, якія значна змяняюцца.

Псіхічны стан, у якім жанчына прыходзіць да клімактэрычнага перыяду свайго жыцця, уплывае на характар яго працякання. Асобасныя парушэнні, нездароўе ў псіхічным жыцці, жыццёвыя сітуацыі, якія выклікаюць неўрозы, прыводзяць да паталагічнага развіцця клімаксу.

Прылівы – мабыць, найбольш вядомае праяўленне гіпаэстрагеніі. Пацыенты апісваюць іх як перыядычнае кароткачасовае адчуванне гарачыні, якае суправаджаецца патлівасцю, сэрцабіццём, трывожнасцю, часам з далейшымі дрыжыкамі. Прылівы цягнуцца, як правіла, 1–3 хв. і паўтараюцца 5–10 разоў у суткі.

У цяжкіх выпадках пацыенты адзначаюць да 30 прыліваў у суткі. Пры натуральнай менапаўзе прылівы ўзнікаюць прыкладна ў паловы жанчын, пры штучнай – куды часцей. У большасці выпадкаў прылівы нязначна парушаюць самаадчуванне.

Прылівы тлумачаць значным павышэннем частаты і амплітуды сакрэцыі ганадоліберыну. Не выключана, што ўзмацненне сакрэцыі ганадаліберыну не выклікае прыліваў, а толькі з’яўляецца адным з сімптомаў парушэнняў функцыі ЦНС, якія прыводзяць да разладаў тэрмарэгуляцыі.

Каб старэць прыгожа

Расслабляйце твар. Каб даведацца пра размяшчэнне вашых будучых зморшчын, паглядзіце на сваю маці… удзяліце зонам рызыкі больш клопату. Падвойце ўвагу, калі ў вас сухая або адчувальная скура: яна старэе хутчэй. Руплівае ачышчэнне і клопат пра скуру, мінімум цыгарэт і адкрытага сонца, збалансаванае харчаванне, дастатковая колькасць вадкасці.

Замяшчальная гарманальная тэрапія

Амаль трэць жыцця жанчыны праходзіць пад знакам клімактэрыю. У апошнія гады пераканаўча паказана магчымасць значна палепшыць якасць жыцця ў перыяд клімактэрыю з дапамогай замяшчальнай гарманальнай тэрапіі (ЗГТ), якая дазваляе вылечыць клімактэрычны сіндром, на 40–50% зменшыць сардэчна-сасудзістую паталогію, остэапароз, нетрыманне мачы.

ЗГТ хутка ліквідуе прылівы ў большасці жанчын. Некаторым з іх, асабліва тым, хто перанёс двухбаковую оварыэктамію, патрабуюцца высокія дозы эстрагенаў. У лёгкіх выпадках пры адсутнасці іншых паказанняў да ЗГТ (напрыклад, остэапароз) лячэнне не прызначаюць. Без лячэння прылівы праходзяць праз 3–5 гадоў.

Эпітэлій похвы, мочаспускальнага канала і аснавання мачавога пузыра з’яўляецца эстрагензалежным. Праз 4–5 гадоў пасля менапаўзы прыкладна ў 30% жанчын, якія не атрымліваюць замяшчальную гарманальную тэрапію, развіваецца яго атрафія.

Атрафічны вагініт праяўляецца сухасцю ў похве, дыспарэўніяй і бактэрыяльнымі і грыбковымі вагінітамі, якія рэцыдывіруюць. Усе гэтыя сімптомы поўнасцю знікаюць на фоне замяшчальнай гарманальнай тэрапіі.

Атрафічныя ўрэтрыт і цыстыт праяўляюцца ўчашчаным і балючым мочаспусканнем, імператыўнамі позывамі на мочаспусканне, нетрыманнем мачы пры напружанні, а таксама інфекцыямі мачавых пуцей, якія рэцыдывіруюць. Абумоўленыя гіпаэстрагеніяй атрафія эпітэлію і ўкарачэнне мочаспускальнага канала спрыяюць нетрыманню мачы. ЗГТ эфектыўна ў 50% пацыентаў у постменапаўзе, хворых на нетрыманне мачы пры напружанні.

Жанчыны ў клімактэрычным перыядзе часта адзначаюць парушэнні канцэнтрацыі ўвагі і кароткачасовай памяці. Раней гэтыя сімптомы тлумачылі старэннем або парушэннямі сну, якія выкліканыя прылівамі. На сённяшні дзень паказана, што яны могуць быць абумоўленыя гіпаэстрагеніяй. Замяшчальная гарманальная тэрапія паляпшае функцыі ЦНС і псіхалагічны стан жанчын у постменапаўзе.

Адзін з найбольш цікавых кірункаў будучых даследаванняў – вызначэнне ролі ЗГТ у прафілактыцы і лячэнні хваробы Альцгеймера. Ёсць дадзеныя, што эстрагены зніжаюць рызыку гэтага захворвання, хаця роля гіпаэстрагеніі ў патагенэзе хваробы Альцгеймера пакуль не даказаная [2].

Сардэчна-сасудзістыя захворванні маюць многа схіляючых фактараў, самым галоўным з якіх застаецца ўзрост. З узростам рызыка сардэчна-сасудзістых захворванняў павялічваецца як у мужчын, так і ў жанчын. Рызыка смерці ад ІХС у жанчын дзетароднага ўзросту ў 3 разы меней, чым у мужчын. У постменапаўзе яна рэзка павышаецца. Раней павелічэнне частаты сардэчна-сасудзістых захворванняў у постменапаўзе тлумачылі толькі ўзростам.

На сённяшні дзень паказана, што ў іх развіцці вялікую ролю адыгрывае гіпаэстрагенія. Гэта адзін з фактараў рызыкі атэрасклерозу, які найбольш лёгка ліквідаваць. У постменапаўзе ў жанчын, якія атрымліваюць эстрагены, рызыка інфаркту міякарда і інсульту зніжаецца больш чым у 2 разы. Урач, які наглядае жанчыну ў постменапаўзе, павінен расказаць ёй пра сардэчна-сасудзістыя захворванні і магчымасці іх прафілактыкі. Гэта асабліва важна, калі яна па нейкіх прычынах адмаўляецца ад ЗГТ.

Апроч гіпаэстрагеніі, варта імкнуцца да ліквідацыі і іншых фактараў рызыкі атэрасклерозу. Мабыць, найбольш значныя з іх – артэрыяльная гіпертанія і паленне. Так, артэрыяльная гіпертанія павялічвае рызыку інфаркту міякарда і інсульту ў 10 разоў, а паленне не менш чым у 3 разы. У ліку іншых фактараў рызыкі варта адзначыць цукровы дыябет, гіперліпідэмію і сядзячы лад жыцця.

Даўно вядома, што менапаўза, натуральная або штучная, прыводзіць да остэапарозу. Остэапароз – гэта змяншэнне шчыльнасці і перабудова касцявой тканкі. Для зручнасці некаторыя аўтары прапануюць называць остэапарозам такое зніжэнне шчыльнасці косткі, пры якім узнікаюць пераломы, або вельмі вялікая іх рызыка.

На жаль, ступень страты кампактнага і губчатага рэчыва косткі ў большасці выпадкаў застаецца невядомай ажно да ўзнікнення пералому. Колькасць пажылых жанчын з пераломамі прамянёвай косткі, шыйкі сцегнавой косткі і кампрэсійнымі пераломамі пазванкоў на фоне остэапарозу вялікая. З павелічэннем сярэдняй працягласці жыцця яно, як відаць, будзе толкі ўзрастаць.

Нягледзячы на тое, што хуткасць рэзорбцыі касцявой тканкі ўзрастае ўжо ў прэменапаўзе, найбольшая частата пераломаў, абумоўленых остэапарозам, адзначаецца праз некалькі дзесяцігоддзяў пасля менапаўзы. Рызыка пералому шыйкі сцегнавой косткі ў жанчын, старэйшых за 80 гадоў, складае 30%. Прыкладна 20% з іх памірае на працягу 3 мес пасля пералому ад ускладненняў працяглай іммабілізацыі. Лячыць остэапароз ужо на стадыі пераломаў надзвычай цяжка.

Фактары рызыкі остэапаразу

Існуе шмат фактараў рызыкі остэапарозу.

  1. Узрост.
  2. Гіпаэстрагенія. Як ужо адзначалася, пры адсутнасці ЗГТ страта касцявой тканкі ў постменапаўзе дасягае 3–5% у год. Найбольш актыўна касцявая тканка рэзарбіруецца на працягу першых 5 гадоў постменапаўзы. Лічыцца, што за гэты перыяд страчваецца 20% кампактнага і губчатага рэчыва шыйкі сцегнавой косткі, якія губляюцца на працягу жыцця.
  3. Малая колькасць кальцыю ў ежы. Ужыванне прадуктаў, багатых на кальцый (перш за ўсё малочных прадуктаў), змяншае страту касцявой тканкі ў прэменапаўзе. У постменапаўзе жанчынам, якія атрымліваюць ЗГТ, для падтрымання шчыльнасці косткі дастаткова прымаць прэпараты кальцыю ў дозе 500 мг/сут унутр. Прыём кальцыю ва ўказаных дозах не павышае рызыку мочакаменнай хваробы, хаця можа суправаджацца страўнікава-кішэчнымі парушэннямі: метэарызмам і запорамі. Фізічныя практыкаванні і адмова ад палення таксама папярэджваюць страту касцявой тканкі і зніжаюць рызыку остэапарозу.

З мэтай прафілактыкі ўскладненняў клімактэрычнага перыяду найбольш эфектыўная замяшчальная гарманальна тэрапія. Клімактэрычны сіндром, які часцей за ўсё назіраецца ў прэменапаўзальным перыядзе, характарызуецца вегета-сасудзістымі, неўралагічнымі і абменнымі праяўленнямі.

Характэрныя прылівы гарачыні, няўстойлівасць настрою, схільнасць да дэпрэсіі, нярэдка ўзмацняецца гіпертанія, прагрэсіруе цукровы дыябет 2 тыпу, узнікаюць абвастрэнні язвавай хваробы, паталогіі лёгкіх. Паступова прагрэсіруюць гіпатрафічныя працэсы слізістай похвы, урэтры, мачавога пузыра.

Ствараюцца ўмовы для частых мачавых і похвенных інфекцый, парушаецца палавое жыццё. Прагрэсіруе атэрасклероз, узрастае рызыка інфаркту міякарда і інсультаў. У позняй менапаўзе праз остэапароз, які прагрэсіруе, узнікаюць пераломы костак, асабліва пазваночніка, шыйкі бядра.

ЗГТ эфектыўна пры клімактэрычным сіндроме ў 80–90% выпадкаў, яна ўдвая зніжае рызыку інфаркту міякарда і інсульту і павялічвае працягласць жыцця нават у тых пацыентаў, у якіх пры ангіяграфіі вызначаецца звужэнне прасвету каранарных артэрый. Эстрагены папярэджваюць утварэнне атэрасклератычных бляшак. Эстрагены, якія ўваходзяць у камбініраваныя прэпараты для ЗГТ, змяншаюць страту касцявой тканкі і часткова аднаўляюць яе, папярэджваючы остэапароз і пераломы.

ЗГТ мае і адмоўнае дзеянне. Эстрагены павышаюць рызыку гіперплазіі і раку цела маткі [8,10], але адначасовае прызначэнне прагестагенаў папярэджвае гэтыя захворванні [11].

Паводле дадзеных літаратуры нельга скласці выразнае ўяўленне пра рызыку раку малочных залоз; многія аўтары ў рандамізіраваных даследаваннях паказалі адсутнасць павышанай рызыкі, аднак у іншых даследаваннях ён павялічваўся [5]. У апошнія гады паказана спрыяльнае дзеянне ЗГТ у адносінах да хваробы Альцгеймера [2].

Нягледзячы на яўныя перавагі ЗГТ, яна не атрымала шырокага распаўсюджвання. Лічыцца, што толькі каля 30% жанчын у постменапаўзе прымаюць эстрагены [7]. Гэта тлумачыцца вялікай колькасцю жанчын, якія маюць адносныя супрацьпаказанні і абмежаванні для ЗГТ.

У сталым узросце ў многіх жанчын мае месца міёма маткі, эндаметрыёз, гіперпластычныя працэсы рэпрадуктыўных органаў, фіброзна-кістозная мастапатыя і інш. Усё гэта прымушае шукаць альтэрнатыўныя метады лячэння клімактэрычных разладжванняў (фізічная актыўнасць, абмежаванне або адмова ад палення, змяншэнне спажывання кавы, цукру, солі, збалансаваная дыета).

Шматгадовыя медыцынскія назіранні прадэманстравалі высокую эфектыўнасць збалансаванай дыеты і прымянення полівітамінных, мінеральных комплексаў, а таксама лекавых раслін.

Клімактаплан – комплексны прэпарат прыроднага паходжання. Раслінныя кампаненты, што ўваходзяць у склад прэпарату, аказваюць уплыў на тэрмарэгуляцыю, нармалізуючы працэсы тармажэння ў ЦНС; змяншаюць частату прыступаў патлівасці, прыліваў гарачыні, галаўныя болі (у тым ліку і пры мігрэні); зніжаюць пачуцце сарамлівасці, унутранай турботы, дапамагаюць пры бяссонніцы. Прэпарат прымяняюць унутр да поўнага рассмоктвання ў поласці рота за паўгадзіны да або праз гадзіну пасля харчавання па 1–2 таблеткі 3 разы ў суткі.

Супрацьпаказанняў да прымянення прэпарату не адзначана, пабочных эфектаў не выяўлена.

Клімадынон – таксама прэпарат расліннага паходжання. Таблеткі па 0,02 г па 60 штук ва ўпакоўцы. Кроплі для прыёму ўнутр – 50 мл у флаконе.

Новым кірункам у лячэнні клімактэрыю з’яўляюцца селектыўныя эстраген-рэцэптарныя мадулятары. Ралаксіфен стымулюе рэцэптары эстрагенаў, адначасова валодаючы антыэстрагеннымі ўласцівасцямі.

Прэпарат быў сінтэзаваны для лячэння раку малочнай залозы, ён уваходзіць у групу тамаксіфену. Ралаксіфен папярэджвае развіццё остэапарозу, змяншае рызыку інсульту і інфаркту міякарда, не павышае рызыку раку малочнай залозы. Для ЗГТ выкарыстоўваюцца кан’югіраваныя эстрагены, эстрадыёл валерат, эстрыёл сукцынат.

У ЗША часцей прымяняюцца кан’югіраваныя эстрагены, у еўрапейскіх краінах – эстрадыёл валерат. Пералічаныя эстрагены не аказваюць выражанага ўздзеяння на пячонку, фактары каагуляцыі, вугляводны абмен і г.д. Абавязковым з’яўляецца цыклічнае дадаванне да эстрагенаў прагестагенаў на працягу 10–14 дзён, што дазваляе пазбегнуць гіперплазіі эндаметрыю.

Натуральныя эстрагены ў залежнасці ад шляху ўвядзення дзеляцца на 2 групы: для пераральнага або парэнтэральнага прымянення.

Пры парэнтэральным увядзенні выключаецца першасны метабалізм эстрагенаў у пячонцы, у выніку патрабуюцца меншыя дозы прэпарату для дасягнення тэрапеўтычнага эфекту ў параўнанні з прэпаратамі для пераральнага прымянення. Пры парэнтэральным прымяненні натуральных эстрагенаў выкарыстоўваюцца розныя спосабы ўвядзення: унутрыцяглічны, наскурны, празскурны і падскурны. Выкарыстанне мазей, свечак, таблетак з эстрыёлам дазваляе дасягаць мясцовага эфекту пры урагенітальных разладжаннях.

Шырокае распаўсюджанне ў свеце атрымалі прэпараты, якія ўтрымліваюць эстраген і прагестын. Да іх належаць прэпараты монафазнага, двухфазнага і трохфазнага тыпаў. Кліагест – монафазны прэпарат, 1 таблетка якога ўтрымлівае 1 мг эстрадыёлу і 2 мг норэтыстэрон ацэтату.

Да прэпаратаў двухфазнага тыпу, якія пастаўляюцца на расійскі фармацэўтычны рынак, на сённяшні дзень належаць:

  1. Дывіна. Каляндарная ўпакоўка з 21 таблеткай: 11 таблетак белага колеру ўтрымліваюць 2 мг эстрадыёл валерату і 10 таблетак блакітнага колеру, якія складаюцца з 2 мг эстрадыёл валерату і 10 мг метоксіпрагестэрон ацэтату.
  2. Клімен. Каляндарная ўпакоўка з 21 дражэ, з якіх 11 дражэ белага колеру ўтрымліваюць па 2 мг эстрадыёл валерату, а 10 дражэ розавага колеру – 2 мг эстрадыёл валерату і 1 мг цыпратэрон ацэтату.
  3. Цыкла-прагінова. Каляндарная ўпакоўка з 21 дражэ, з якіх 11 дражэ белага колеру ўтрымліваюць па 2 мг эстрадыёл валерату, а 10 дражэ светла-карычневага колеру ўтрымліваюць 2 мг эстрадыёл валерату і 0,5 мг ногестрэлу.
  4. Кліманорм. Каляндарная ўпакоўка з 21 дражэ: 9 дражэ белага колеру, якія ўтрымліваюць 2 мг эстрадыёл валерату і 12 дражэ бірузовага колеру, у склад якіх уваходзяць 2 мг эстрадыёл валерату і 0,15 мг леванаргестрэлу.

Трохфазныя прэпараты для ЗГТ прадстаўленыя Трысеквенсам і Трысеквенс-фортэ. Актыўныя рэчывы: эстрадыёл і норэтыстэрон ацэтат.

Да монакампанентных прэпаратаў для пераральнага прымянення адносяцца: Прагінова-21 (каляндарная ўпакоўка з 21 дражэ па 2 мг эстрадыёл валерату) і Эстрафем (таблеткі па 2 мг эстрадыёлу, 28 штук).

Усе вышэйназваныя прэпараты прадугледжваюць крывяністыя выдзяленні, якія нагадваюць менструацыю. Гэты факт засмучае многіх жанчын у менапаўзе. У апошнія гады ў краіне прадстаўлены прэпараты бесперапыннага дзеяння Фемастон і Лівіял, пры выкарыстанні каторых крывяністыя выдзяленні або не ўзнікаюць увогуле, або праз 3–4 месяц прыёму спыняюцца.

Такім чынам, клімактэрый, з’яўляючыся нармальнай з’явай, закладвае аснову многіх паталагічных станаў. Найбольш заўважнае змяненне ў клімактэрыі – згасанне функцыі яечнікаў. Змяншэнне ўзроўню эстрагенаў спрыяе старэнню. Вось чаму так актыўна вывучаецца ўплыў замяшчальнай гармонатэрапіі на жаночы арганізм. Было б наіўным лічыць, што ўсе беды старэння можна ліквідаваць гарманальнымі сродкамі. Але варта прызнаць неразумнай адмову ад вялікіх магчымасцей гармонатэрапіі для захавання здароўя жанчын у клімактэрыі.

Сусветная жаночая папуляцыя не толькі расце, але і «сівее». Каля 10% яе на сённяшні дзень складаюць жанчыны ў клімактэрыі. Штогод да іх ліку дадаецца 25 млн., а да 2020 г. прагназуецца павелічэнне гэтай лічбы да 47 млн. [1]. У сувязі з павелічэннем працягласці жыцця ў сучасным грамадстве расце інтарэс да праблем здароўя жанчын старэйшай узроставай групы.

Клімактэрый (climacteric) у даслоўным перакладзе з грэчаскай азначае «крок» або «ступень», гэта значыць пераходны этап ад палавой сталасці жанчыны да пажылога ўзросту. У гэты час на фоне агульнага біялагічнага старэння арганізма адбываецца паступовая інвалюцыя парэнхімы яечнікаў, што прыводзіць да зніжэння выпрацоўкі імі палавых гармонаў (эстрагенаў, прагестэрону, андрагенаў). Зніжэнне сакрэцыі і паступлення ў кроў гармонаў у перыяд менапаўзы суправаджаецца шырокім спектрам ускладненняў – ад непрыемных адчуванняў (вазаматорныя і эмацыянальна-псіхічныя) да разладжанняў, якія патэнцыяльна пагражаюць жыццю (сардэчна-сасудзістыя захворванні і остэапароз). Сімптомы клімаксу і аддаленыя наступствы менапаўзы значна пагаршаюць здароўе і дабрабыт жанчын, зніжаючы якасць іх жыцця.

Замяшчальная гармонатэрапія ў прэ- і постменапаўзе

Перад гінеколагам, які наглядае жанчын у клімактэрычным перыядзе, стаяць дзве асноўныя задачы: лячэнне наяўных клімактэрычных разладжанняў і прафілактыка аддаленых ускладненняў менапаўзы. На сённяшні дзень замяшчальная гарманальная тэрапія (ЗГТ) шырока назначаецца пацыенткам для купіравання менапаўзальных сімптомаў, урагенітальных парушэнняў, з мэтай прафілактыкі страты масы касцявой тканкі і развіцця остэапарозу, метабалічных і іншых парушэнняў, напрыклад, хваробы Альцгеймера.

Ідэя замяшчальнай гарманальнай тэрапіі – папаўненне недахопу эндагенных гармонаў увядзеннем іх звонку, простая, і канцэпцыя яе з’явілася дастаткова даўно. Каля ста гадоў таму замяшчальная гармонатэрапія была ўпершыню ўведзена ў медыцынскую практыку. У 1896 г у медыцынскім часопісе «Munchner Medizinische Wochenschrift» з’явілася першая публікацыя доктара Mond аб выкарыстанні гамагенізіраванага экстракту з яечнікаў кароў для лячэння жанчын пасля гістэрэктаміі. Амаль у гэты ж час, месяцам пазней, доктар F.Mainzer апублікаваў вынікі сваіх эксперыментаў з прымяненнем парашку экстракту яечнікаў кароў, выкарыстаных для лячэння жанчын пасля аварыаэктаміі. У 1926 г. першы эстрагенны прэпарат быў сінтэзаваны E.Laqueur. Ідэя лячэння эстрагенамі клімактэрычнага сіндрому прыйшла ў 1932 г. Geist і Spielmann.

Уплыў ЗГТ на клімактэрычныя сімптомы

Паколькі скура і цяглічная тканка эстрагензалежныя, у жанчыны ў постменапаўзе часта назіраецца атрафія, сухасць скуры, з’яўленне зморшчын, у асноўным, у сувязі са зніжэннем калагену, а таксама страта цяглічнай масы. Станоўчы ўплыў ЗГТ на скуру дае касметычны эфект, які паляпшае самаадчуванне жанчыны і павышае яе самаацэнку [20]. Дэфіцыт эстрагенаў істотна ўплывае і на мочапалавую сістэму: станчаецца эпітэлій похвы, змяншаюцца яго кровазабеспячэнне і эластычнасць, выклікаючы сухасць похвы, балючасць пры палавой блізкасці і ў выніку згасанне эмацыянальнага боку палавога жыцця, зніжэнне палавой цягі. Разладжанні ва урагенітальным тракце назіраюцца больш чым у 50% жанчын у постменапаўзе.

Атрафія эпітэлію і злучальнай тканкі мачавога пузыра і мочаспускальнага канала выклікаюць балючасць пры мочаспусканні, ніктурыю, нетрыманне мачы, прыводзячы да паўторных інфекцый мочавывадных пуцей. Уплыў ЗГТ на нетрыманне мачы і іншыя сімптомы з боку мочавыдзяляльнай сістэмы на сённяшні дзень дакладна даказаны [21]. Лячэнне 17b-эстрадыёлам у камбінацыі з дыдрагестэронам станоўча ўплывае на нетрыманне мачы і ніктурыю, а таксама на эпітэлій похвы, змяншае урагенітальныя сімптомы і паляпшае палавое жыццё.

Метабалічныя ўплывы ЗГТ

Павелічэнне вагі – важны фактар рызыкі сардэчна-сасудзістых захворванняў. З пачаткам менапаўзы ў жанчын з’яўляюцца новыя тлушчавыя адкладанні або адбываецца пераразмеркаванне тлушчавай тканкі па тыпе абдамінальнага атлусцення [22]. ЗГТ запавольвае або нават прыпыняе (у залежнасці ад схемы лячэння) гэта павелічэнне. Як паказалі папярэднія вынікі клінічнага даследавання, праведзенага De Jonge з суаўт. [17], на фоне прыёму 17b-эстрадыёлу ў спалучэнні з дыдрагестэронам (монафазны рэжым) прыросту тлушчавай масы не адбываецца, сярэдні паказчык вагі на працягу года тэрапіі застаецца стабільным.

Праблемы жаночай сэксуальнасці.

Жанчын звычайна выхоўваюць у перакананні, што мець менструацыі і значыць быць жанчынай, г. зн. быць здольнай да нараджэння дзяцей, жаноцкай і сэксуальна актыўнай. Таму для многіх менапаўза ўяўляе сабой страту важнага складніка іх жаночай прыроды. Яны аказваюцца ахвярамі якога-небудзь са звязаных з гэтай тэмай міфаў: што гэта пачатак канца жыцця, што сэксуальная прывабнасць і ўзбудлівасць пагаршаюцца пасля менапаўзы і што мэта і сэнс быць жанчынай (г. зн. здольнасці да рэпрадукцыі) страчаныя. Указваецца, што жанчына можа зазнаць зніжэнне сэксуальнага жадання. Ува многім, як зменіцца жыццё жанчыны, залежыць ад яе стаўлення да менапаўзы і да самой сябе.

Граюць ролю сэксуальная сістэма каштоўнасцей, прыналежнасць да пэўнай культуры, сацыяльнае акружэнне, агульны стан здароўя, фантазіі і чаканні, звязаныя з менапаўзай. Крытычна важна, каб жанчына атрымлівала дакладную інфармацыю і эмацыянальную падтрымку на працягу ўсяго пераходнага перыяду. Жанчыне трэба ўмець абмяркоўваць свае страхі, сумненні і асцярогі, каб дасягнуць разумення, што менапаўза – гэта натуральная стадыя чалавечага развіцця.

Мужчынскі кліматычны перыяд

Канцэнтрацыя гармону ў арганізме зніжаецца вельмі паступова на чацвёртым дзясятку жыцця, і да 75 гадоў узровень тэстастэрону падае прыкладна да 90%. Аптымальнасць палавой функцыі мужчын можа залежаць ад наяўнасці ў арганізме мінімальных колькасцей свабоднага тэстастэрону. Увядзенне дадатковага тэстастэрону можа павялічыць сэксуальны інтарэс і патэнцыю. Паколькі звычайна ў мужчын не адбываецца ніякага заметнага зніжэння ва ўзроўні гармонаў, як і ў рэпрадуктыўных здольнасцях, то ў іх няма і нічога падобнага да менапаўзы. Мужчыны часта зазнаюць у гэты перыяд стрэс, хаця ён менш прадказальны, а яго сімптомы больш разнастайныя. Мужчынскі пераходны перыяд характарызуецца павышанай трывожнасцю, дэпрэсіяй, бяссонніцай, іпахондрыяй, стратай апетыту або хранічнай стомленасцю.

Гэты перыяд жыцця звычайна адзначаны вялікімі пераменамі і рэалізацыяй планаў. У грамадстве, арыентаваным на культ маладосці, мужчынам асабліва цяжка мірыцца са сваім старэннем. Мужчыны з жонкамі і дзецьмі раздзяляюць таксама праблемы, звязаныя з менапаўзай жонкі і з пачаткам самастойнага жыцця дзяцей. У сем’ях, дзе мужчына ў першую чаргу – здабытчык, ён можа адчуваць стомленасць ад шматгадовага цяжару адказнасці за сям’ю. Сярэдні ўзрост можа аказацца часам дасягнення ўстойлівага становішча ў кар’еры, і магчымасці далейшых змяненняў ужо куды больш абмежаваныя. Фізічныя змяненні і выкліканае стрэсам напружанне можа спарадзіць перапады ў сэксуальнай цікавасці і паводзінах, што спараджае яшчэ большую турботу і расчараванне. Стрэс узмацняецца напружанымі адносінамі ў шлюбе або з падрослымі дзецьмі.

Старэнне і жаночыя сэксуальныя рэакцыі

У жанчыны ў выніку менапаўзы назіраецца і прыносіць непрыемныя адчуванні:

- унутраны слой похвы становіцца танчэйшым, што можа прыводзіць да змяншэння колькасці похвеннай змазкі, і як наступства – адчування свербу або пякоты пасля палавога акта, выкліканыя раздражненнем слізістай похвы

- спазмы ў матцы пад час і пасля аргазму

- назіраецца некаторае зніжэнне яе здольнасці адчуваць аргазм і агульнае змягчэнне звычайных фізіялагічных рэакцый пры сэксуальным узбуджэнні

- павелічэнне часу, неабходнага для ўвільгатнення похвы і з’яўлення іншых ранніх прымет палавога ўзбуджэння

- павелічэнне працягласці стымуляцыі, неабходнай для дасягнення аргазму, і змяншэнне звязаных з ім цяглічных скарачэнняў

Старэнне і мужчынскія сэксуальныя рэакцыі

Наколькі застаецца сэксуальным мужчына, залежыць ад фізіялагічных, сацыяльных, псіхалагічных фактараў. Паколькі ідзе натуральны працэс запавольвання, некаторыя мужчыны пачынаюць адчуваць сябе няўпэўненымі ў тым, што тычыцца іх сэксуальных здольнасцей. Яны могуць баяцца сэксуальнай няўдачы, якая звычайна азначае рознага кшталту праблемы з эрэкцыяй. Перажыўшы нават адзінкавы выпадак ненадыходу эрэкцыі, некаторыя мужчыны перастаюць уступаць у палавыя зносіны. Яны могуць меркаваць, што старэнне

Мы на карце

Тэлефоны для грамадзян Беларусі:
+375172206984
+375 (33) 633-62-17

Тэлефоны для замежных грамадзян:
+375 (17) 392-32-53

Ёсць пытанні? Пытайце!