Фізіятэрапеўтычны кабінет
Фізіятэрапеўтычны кабінет – тут выконваецца шырокі спектр фізіятэрапеўтычных працэдур, з мэтай рэабілітацыі пасля перанесеных захворванняў і аперацый:
- электралячэнне (дыядынаматэрапія; гальванізацыя агульная, мясцовая; ампліпульстэрапія; магнітатэрапія мясцовая, паласная; флюктуарызацыя);
- светалячэнне (лазератэрапія, магніталазератэрапія празскураная; магніталазернае апраменьванне; лячэнне бачным інфрачырвоным апраменьваннем (агульнае, мясцовае) з дапамогай апарата Bioptrone);
- ультрагукавая тэрапія, ультрафонафарэз;
- інгаляцыі ультрагукавыя.
Тут Вы можаце прайсці працэдуру электрафарэзу з прымяненнем гразі Сакскага возера – «Біёль», для лячэння і прафілактыкі бясплоднасці.