Гінекалагічнае аддзяленне №3
Загадчык гінекалагічнага аддзялення №3
Ільюк Жанна Мікалаеўна
урач-акушэр-гінеколаг вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі.
Гінекалагічнае аддзяленне №3 – аддзяленне аперацыйнай гінекалогіі, у тым ліку рэканструктыўна-пластычнай хірургіі, у якім ажыццяўляюць лапаратомныя (поласцевыя) і похвенныя аперацыі (2 паверх аперацыйна-рэанімацайнага блока бальніцы).
На базе гінекалагічнага аддзялення №3 праводзяць высокатэхналагічныя аперацыі, якія захоўваюць органы:
- рэканструктыўна-пластычныя аперацыі на маціцы з метрапластыкай;
- пластычныя аперацыі на шыйцы маціцы і похве;
- поўная рэканструкцыя тазавага дна (пры поўным і няпоўным выпадзенні маціцы) з выкарыстаннем сінтэтычнага сеткаватага алатрансплантанта похвенным доступам;
- пластычныя аперацыі пры нетрыманні мачы з выкарыстанем сеткаватага алатрансплантанта.
Для камфортнага перабывання пацыентаў у бальніцы, на базе 3-х гінекалагічных аддзяленняў абсталяваныя 9 палат павышанай камфортнасці (у кожным гінекалагічным аддзяленні па 3 палаты павышанай камфортнасці: 2 аднамесныя і 1 двухмесная).