Гінекалагічнае аддзяленне №1
Загадчык гінекалагічнага аддзялення № 1
Кандрашова Святлана Паўлаўна
урач-акушэр-гінеколаг вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі, званне «Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь».
Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в вашем браузере должен быть включен Javascript.
Гінекалагічнае аддзяленне №1 – аддзяленне, дзе жанчынам захоўваюць цяжарнасць (захаванне плода). Таксама праводзяць касметалагічныя працэдуры (па медыцынскіх паказчыках) па выдаленні дабраякасных новаўтварэнняў скуры (папіломы, бародаўкі, кантагіёзныя малюскі і інш.) электрарадыёхвалёвым спосабам з дапамогай апарата Сургітрон (4-5 паверх галоўнага корпуса бальніцы).
Таксама ў аддзяленні праводзяць
- дыягнастычнае выскрэбванне поласці маткі,
- кульдацэнтэз (пункцыя брушной поласці праз задні звод),
- ускрыццё абсцэсаў (нагнаенняў) барталіневай залозы, аспірацыйную біяпсію поласці маціцы, біяпсіі.
- У аддзяленні праводзяць лячэнне і дыягностыку запаленчых захворванняў жаночай палавой сферы,ажыццяўляецца дыягностыка і лячэнне хворых з перадпухліннымі захворваннямі.