Клініка-дыягнастычная лабараторыя

Загадчык клініка-дыягнастычнай лабараторыі

Жукоўская Дзіна Аляксандраўна

урач лабараторнай дыягностыкі, вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі.

+375 (17) 220 65 78

Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в вашем браузере должен быть включен Javascript.


Клініка-дыягнастычная лабараторыя УАЗ «Гарадская гінекалагічная бальніца» выконвае шырокі спектр даследаванняў, уключаючы:

  • гематалагічныя,
  • агульнаклінічныя,
  • імунагематалагічныя,
  • біяхімічныя,
  • імунахімічныя (анкамаркеры і гармоны),
  • даследаванні гемастазу.

Клініка-дыягнастычная лабараторыя нашай бальніцы размяшчаецца ў спецыяльна абсталяваных памяшканнях, якія поўнасцю адпавядаюць патрабаванням правілаў аб упарадкаванні, эксплуатацыі і тэхніцы бяспекі.

У дадзены момант наша клініка-дыягнастычная лабараторыя з’яўляецца важнай, шматфункцыянальнай структурай, якая праводзіць разнастайныя віды даследаванняў з выкарыстаннем сучаснай лабараторнай тэхнікі.

Сучаснае лячэнне хворых стацыянара непарыўна звязана з даследаваннямі, якія выконваюцца ў клініка-дыягнастычнай лабараторыі.

Для ўзяцця біяматэрыялу выкарыстоўваюцца аднаразовыя бяспечныя вакуумныя сістэмы. Кожнай заяўцы і ўзору біяматэрыялу прысвойваецца ўнікальны штрых-код.

Клініка-дыягнастычная лабараторыя абсталявана інфармацыйнай сістэмай (ЛІС), якая дазваляе адсочваць рух пробаў ад моманту рэгістрацыі да моманту раздрукоўкі бланкаў вынікаў.

У нашай клініцы штодзённа праводзіцца кантроль якасці лабараторных даследаванняў.

Клініка-дыягнастычная лабараторыя валодае сучасным лабараторным абсталяваннем:

  • аўтаматычны гематалагічны аналізатар «YUMIZEN H500 ОТ», «HORIBA ABX SAS», Францыя;
  • аўтаматычны біяхімічны аналізатар «AU 480», «Beckman Coulter», ЗША.
  • аўтаматычны аналізатар гемастазу «AC-4», HELENA, Вялікабрытанія;
  • аўтаматычны аналізатар мачы «SYSMEX UX 2000», Японія;
  • аўтаматычны імунахімічны аналізатар «Cobas e411», «ROCHE Diagnostics», Швейцарыя.

Лабараторыя прымяняе рэагенты вядучых сусветных і айчынных вытворцаў, выконвае сучасныя методыкі даследаванняў.

У клініка-дыягнастычнай лабараторыі УАЗ «Гарадская гінекалагічная бальніца» працуе высокакваліфікаваны персанал.

Метады, якія прымяняюцца ў нашай клініка-дыягнастычнай лабараторыі, адрозніваюцца высокай аналітычнай надзейнасцю.

Мы на карце

Тэлефоны для грамадзян Беларусі:
+375172206984
+375 (33) 633-62-17

Тэлефоны для замежных грамадзян:
+375 (17) 392-32-53

Ёсць пытанні? Пытайце!