План дадатковых мерапрыемстваў па прафілактыцы і зніжэнні распаўсюджвання вострых рэспіраторных інфекцый

План дадатковых мерапрыемстваў па прафілактыцы і зніжэнні распаўсюджвання вострых рэспіраторных інфекцый, у тым ліку выкліканых COVID-19, у г. Мінску

№ п/п

Мерапрыемствы

Адказны выканаўца

Сувыканаўцы

1

2

3

4

1.

Працягнуць інфармацыйна-растлумачальную работу сярод насельніцтва, арганізацый па прафілактыцы вострых рэспіраторных інфекцый, у тым ліку выкліканых COVID-19, выкарыстоўваючы ўсе даступныя формы (выступленні па тэлебачанні, радыё, размяшчэнне інфармацыі на сайтах і ў сетцы Інтэртэт і інш.) у адпаведнасці з эпідэміялагічнай сітуацыяй, якая складваецца

Галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы і па справах моладзі Мінгарвыканкама, адміністрацыі раёнаў г. Мінска

Камітэт па ахове здароўя Мінгарвыканкама, дзяржаўная ўстанова «Мінскі гарадскі цэнтр гігіены і эпідэміялогіі» (далей – ДУ МГЦГЭ)

2.

Прыняць меры па недапушчэнні да працы ў араганізацыях усіх форм уласнасці супрацоўнікаў з прыметамі рэспіраторных інфекцый

Структурныя падраздзяленні Мінгарвыканкама, адміністрацыі раёнаў г. Мінска

кіраўнікі арганізацый усіх форм уласнасці

3.

Забяспечыць правядзенне нарад, семінараў, пасяджэнняў з выкарыстаннем рэжымаў відэа- і аўдыёканферэнцый, не дапускаць выезды супрацоўнікаў у камандзіроўкі

Структурныя падраздзяленні Мінгарвыканкама, адміністрацыі раёнаў г. Мінска

кіраўнікі арганізацый усіх форм уласнасці

4.

Забяспечыць функцыянаванне бібліятэк, музеяў, выставачных комплексаў і г.д. без правядзення масавых мерапрыемстваў і работы чытальных залаў

Упраўленне культуры Мінгарвыканкама, адміністрацыі раёнаў г. Мінска

кіраўнікі арганізацый усіх форм уласнасці

5.

Адмяніць правядзенне выставак, прэзентацый, кірмашоў і інш.

Галоўнае ўпраўленне гандлю і паслуг Мінгарвыканкама, ДУ «Галоўнае ўпраўленне спажывецкага рынку Мінгарвыканкама», адміністрацыі раёнаў г. Мінска

кіраўнікі арганізацый усіх форм уласнасці

6.

Не дапускаць наведванняў сацыяльных устаноў для пажылых людзей (дамы-інтэрнаты для састарэлых і інвалідаў і інш.) пабочнымі асобамі, забяспечыць кантроль стану здароўя персаналу і тых, хто пражывае, выкананне масачнага рэжыму

Камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама, адміністрацыі раёнаў г. Мінска

кіраўнікі сацыяльных устаноў

7.

Забяспечыць працу тэрытарыяльных цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва па забеспячэнні першачарговых патрэб пажылых грамадзян у прадуктах харчавання, лекавых сродках, аказання ім садзейнічання ў аплаце камунальных і іншых паслуг.

Забяспечыць выкарыстанне пры аказанні паслуг па абслугоўванні пажылых людзей дома працаўнікамі тэрытарыяльных цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва і валанцёрамі, пошты, банкаў і інш. індывідуальных сродкаў аховы органаў дыхання

адміністрацыі раёнаў г. Мінска, Камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама

кіраўнікі тэрытарыяльных цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання, Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі, Беларускае таварыства Чырвонага Крыжа

8.

Забяспечыць работу дзіцячых дашкольных устаноў (далей – ДДУ) з даваннем права бацькам прымаць рашэнне аб ненаведванні дзецьмі ДДУ з захаваннем за дзіцём месца і неспагнаннем платы за наведванне;

абмежаваць перамяшчэнне супрацоўнікаў у межах адной групы; прадугледзець прыняцце іншых мерапрыемстваў, накіраваных на раз’яднанне

Камітэт па адукацыі Мінгарвыканкама адміністрацыі раёнаў г. Мінска

кіраўнікі ДДУ

9.

Забяспечыць працу ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі (далей – УАСА) з даваннем права бацькам прымаць рашэнне аб ненаведванні дзецьмі УАСА і арганізацыяй прерабывання дзяцей у межах

Камітэт па адукацыі Мінгарвыканкама адміністрацыі раёнаў г. Мінска

кіраўнікі ўстаноў адукацыі

10.

Рэкамендаваць выключыць у вышэйшых, сярэдніх спецыяльных і прафесійна-тэхнічных навучальных установах правядзенне групавых заняткаў у аўдыторыях шляхам арганізацыі пераходу на навучанне з элементамі дыстанцыйнага навучання, навучанне па індывідуальных графіках і г.д. Прыняць меры па знаходжанні студэнтаў па месцы навучання без выездаў па месцы пастаяннага пражывання. Выключыць выкарыстанне спартыўных збудаванняў гэтых устаноў пабочнымі асобамі

Камітэт па адукацыі Мінгарвыканкама адміністрацыі раёнаў г. Мінска

кіраўнікі ўстаноў адукацыі

11.

Не дапускаць наведванне інтэрнатаў асобамі, якія не пражываюць у іх, а таксама правядзенне ў іх культурна-масавых і спартыўных мерапрыемстваў

адміністрацыі раёнаў г. Мінска

кіраўнікі арганізацый усіх форм уласнасці

12.

Забяспечыць засяленне асоб у гасцініцы і іншыя месцы размяшчэння з максімальным аддаленнем адно ад аднаго (на розных паверхах, у розных баках калідора) з правядзеннем апытання пра стан здароўя, штодзённым вымярэннем тэмпературы бескантактнымі тэрмометрамі

ДУ «Галоўнае ўпраўленне спажывецкага рынку Мінгарвыканкама», адміністрацыі раёнаў г. Мінска

Галоўнае ўпраўленне гандлю і паслуг Мінгарвыканкама, кіраўнікі арганізацый усіх форм уласнасці

13.

Перанесці планавае абслугоўванне спецыялізаванымі арганізацыямі стану жыллёвага фонду, інжынерных унутрыкватэрных сетак, прыбораў уліку і інш., наведванне кватэр спецыялістамі рэмонтных арганізацый

ДА «Мінская гарадская жыллёвая гаспадарка», адміністрацыі раёнаў г. Мінска

упраўленне гарадской гаспадаркі і энергетыкі, арганізацыі ўсіх форм уласнасці

14.

У пад’ездах жылых дамоў і аб’ектах часовага размяшчэння грамадзян праводзіць прыбіранне памяшканняў з выкарыстаннем мыючых сродкаў і сродкаў для дэзінфекцыі, забяспечыць рэгулярную дэзапрацоўку дзвярных ручак, парэнчаў на шляхах руху, выключальнікаў, панэляў кіравання ліфтаў для пасажыраў і іншыя прафілактычныя меры

ДА «Мінская гарадская жыллёвая гаспадарка», ДУ «Галоўнае ўпраўленне спажывецкага рынку Мінгарвыканкама», адміністрацыі раёнаў г. Мінска

кіраўнікі арганізацый усіх форм уласнасці

15.

Забяспечыць у аб’ектах грамадскага харчавання раз’яднанне наведвальнікаў, размясціўшы сталы для абслугоўвання наведвальнікаў на адлегласці не менш за 1,5 м адно ад аднаго

Галоўнае ўпраўленне гандлю і паслуг Мінгарвыканкама, ДУ «Галоўнае ўпраўленне спажывецкага рынку Мінгарвыканкама», адміністрацыі раёнаў г. Мінска

кіраўнікі арганізацый усіх форм уласнасці

16.

Забяспечыць тэхналагічны перапынак не менш за 60 хвілін на аб’ектах грамадскага харчавання для правядзення бягучай дэзінфекцыі памяшканняў і абсталявання пасля 15.00 гадзін. Выключыць правядзенне заказных мерапрыемстваў у аб’ектах грамадскага харчавання

Галоўнае ўпраўленне гандлю і паслуг Мінгарвыканкама, ДУ «Галоўнае ўпраўленне спажывецкага рынку Мінгарвыканкама», адміністрацыі раёнаў г. Мінска

кіраўнікі арганізацый усіх форм уласнасці

17.

Не праводзіць у гандлёва-забаўляльных цэнтрах, гандлёвых цэнтрах, магазінах мерапрыемствы, групавыя прэзентацыі, дэгустацыі, рэкламныя акцыі і інш. Забяспечыць выкарыстанне працаўнікамі аб’ектаў, якія маюць непасрэдны кантакт з наведвальнікамі, сродкаў аховы органаў дыхання (масак), пальчатак, антысептыкаў для апрацоўкі рук

Галоўнае ўпраўленне гандлю і паслуг Мінгарвыканкама, ДУ «Галоўнае ўпраўленне спажывецкага рынку Мінгарвыканкама», адміністрацыі раёнаў г. Мінска

кіраўнікі арганізацый усіх форм уласнасці

18.

Забяспечыць кантроль за выкананнем асобамі, якія прыбываюць (якіх дастаўляюць) з замежных краін, рэжыму самаізаляцыі у месцах рэгістрацыі/перабывання

ДУ МГЦГЭ, Галоўнае ўпраўленне ўнутраных спраў Мінгарвыканкама

кіраўнікі арганізацый усіх форм уласнасці

19.

Працягнуць вытворчы кантроль за санітарным утрыманнем грамадскага транспарту (аўтобусы, электробусы, тралейбусы, трамваі, рухомы склад метрапалітэна, маршрутныя таксі і інш.), аўтавакзалаў і аўтастанцый, з правядзеннем прафілактычных і дэзінфекцыйных мерапрыемстваў пры аказанні паслуг па перавозцы пасажыраў аўтамабільным транспартам, наяўнасцю запасу сродкаў для дэзінфекцыі, а таксама забеспячэннем наяўнасці ўмоў на аўтавакзалах і аўтастанцыях для выканання працаўнікамі і пасажырамі правіл асабістай гігіены

дзяржаўнае прадпрыемства «Сталічны транспарт і сувязь», дзяржаўнае прадпрыемства «Мінсктранс», дзяржаўнае прадпрыемства «Мінскі метрапалітэн», адміністрацыі раёнаў г. Мінска

кіраўнікі транспартных арганізацый усіх форм уласнасці

20.

У цэрквах, касцёлах, храмах і манастырах забяспечыць рэгулярнае мыццё і антысептыку рук, правядзенне прыбірання памяшканняў з выкарыстаннем дэзсродкаў, праветрыванне памяшканняў, дэзінфекцыю мэблі і дзвярных ручак, ікон, да якіх прыкладваюцца прыхаджане, посуду і богаслужбовых пасудзін

Галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы і па справах моладзі Мінгарвыканкама, адміністрацыі раёнаў г. Мінска

кіраўнікі рэлігійных арганізацый

21.

Забяспечыць расмяшчэнне наведвальнікаў у кінатэатрах, тэатрах і іншых аб’ектах культуры на адлегласці не менш за 1,5 метра адно ад аднаго

Упраўленне культуры Мінгарвыканкама, адміністрацыі раёнаў г. Мінска

кіраўнікі аб’ектаў культуры

22.

Забяспечыць прыём наведвальнікаў у цырульнях, тату-салонах, салонах прыгажосці, салонах перманентнага макіяжу і іншых аналагічных аб’ектах толькі па папярэднім запісе з інтэрвалам паміж кліентамі не меншым за 5 хвілін і выкананне персаналам масачнага рэжыму

Галоўнае ўпраўленне гандлю і паслуг Мінгарвыканкама, адміністрацыі раёнаў г. Мінска

кіраўнікі арганізацый усіх форм уласнасці

23.

Рэкамендаваць суб’ектам гаспадарання разгледзець пытанне аб далейшым функцыянаванні дыскатэк, начных клубаў, кальянных, боўлінга, більярдных, камп’ютарных клубаў з улікам санітарна-эпідэміялагічнай сітуацыі

Галоўнае ўпраўленне гандлю і паслуг Мінгарвыканкама, адміністрацыі раёнаў г. Мінска

кіраўнікі арганізацый усіх форм уласнасці

24.

Кіраўнікам аб’ектаў гасцінічнага бізнесу, гандлю, грамадскага харчавання, сацыяльных служб, арганізацый, якія аказваюць паштовыя паслугі, а таксама служб жыццезабеспячэння горада і іншых арганізацый усіх форм уласнасці, якія аказваюць паслугі насельніцтву, арганізаваць штодзённую тэрмаметрыю супрацоўнікаў перад пачаткам работы з фіксацыяй вынікаў у журнале і адхіленне іх ад працы ў выпадку павышэння тэмпературы

структурныя падраздзяленні Мінгарвыканкама, адміністрацыі раёнаў г. Мінска

кіраўнікі арганізацый усіх форм уласнасці

25.

У арганізацыях усіх форм уласнасці ў памяшканнях з перабываннем працаўнікоў забяспечыць: правядзенне вільготнага прыбірання памяшканняў з прымяненнем мыючых сродкаў і сродкаў для дэзінфекцыі; эфектыўную работу сістэм вентыляцыі і кандыцыяніравання з выкананнем параметраў мікраклімату ў памяшканнях; абмежаванне колькасці працаўнікоў у змену, размежаванне іх патокаў пры дзвюх (трох-) зменным рэжыме працы, прадугледзеўшы перапынак не меншы за 30 хвілін; недапушчэнне наведвання пабочнымі асобамі памяшканняў арганізацыі; допуск у арганізацыі персаналу служб, якія ажыццяўляюць бягучы рамонт і/або абслугоўванне абсталявання, ажыццяўляць толькі пры выкананні масачнага рэжыму

структурныя падраздзяленні Мінгарвыканкама, адміністрацыі раёнаў г. Мінска

кіраўнікі арганізацый усіх форм уласнасці

Мы на карце

Тэлефоны для грамадзян Беларусі:
+375172206984
+375 (33) 633-62-17

Тэлефоны для замежных грамадзян:
+375 (17) 392-32-53

Ёсць пытанні? Пытайце!