Памяткі для донараў-рэканвалесцэнтаў
Памятка “Запіс на кансультацыю і абследаванне донараў-рэканвалесцэнтаў імуннай плазмы анты-COVID 19”
Крытэрыі адбору патэнцыяльнага донара:
- асобы, якія перанеслі COVID-інфекцыю, але не раней за 30 сутак з даты поўнай клінічнай папраўкі;
- узрост ад 18 да 55 гадоў;
- маса цела не меншая за 55 кг;
- адсутнасць інфекцыйных захворванняў (ВІЧ, гепатыты B і C, сіфіліс) і хранічных захворванняў (згодна з інструкцыяй, зацверджанай Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь).
Папярэдні запіс на кансультацыю ажыццяўляецца з панядзелка па пятніцу з 9:00 да 15:00 па тэлефонах:
+375 17 239-59-37
- донараў крыві +375 17 239-59-13, +375 29 190-97-48
- донараў кампанентаў крыві +375 17 239-59-12, +375 29 190-97-48.
Урачэбная кансультацыя і абследаванне праводзіцца з 8.00 да 10.30 згодна з датай і часам папярэдняга запісу.
Кантактны тэлефон: +375 17 239-59-20; +375 17 239-59-23.
Пры сабе неабходна мець:
- Пашпарт (дакумент, які сведчыць асобу).
- Выпісны эпікрыз, калі праходзілі лячэнне ў бальнічнай арганізацыі аховы здароўя.
- Выпіску з амбулаторнай карткі поліклінічнай арганізацыі аховы здароўя (мед. форма №1).
- Для жанчын – агляд гінеколага з заключэннем за апошнія 6 месяцаў.
- Вынікі флюараграфіі, рэнтгенаграфіі або КТ органаў грудной клеткі, не старэйшыя за 1 год .
Абавязкова!
На кансультацыю і медыцынскі агляд донару-рэканвалесцэнту неабходна прыходзіць у медыцынскай масцы і бахілах.
Памятка донарам-рэканвалесцэнтам, якія перанеслі інфекцыю СОVID-19, пры падрыхтоўцы да плазмаферэзу
Пры падрыхтоўцы да здачы плазмы неабходна выконваць наступныя простыя правілы:
- напярэдадні і ў дзень здачы плазмы забаронена ўжываць тлустую, смажаную, вострую і вэнджаную ежу, каўбасныя вырабы, а таксама мясныя, рыбныя і малочныя прадукты, яйкі і масла (у т.л. расліннае), шакалад, арэхі і фінікі, авакада, буракі, бананы (нашча здаваць кроў не трэба);
- лепш піць салодкую гарбату з варэннем, сокі, морсы, кампоты, мінеральную ваду і есці хлеб, сухары, сушкі, адварныя крупы, макароны на вадзе без масла, гародніну і садавіну, акрамя авакада, буракоў, бананаў;
- за 48 гадзін да візіту ва ўстанову службы крыві нельга ўжываць алкаголь; за 2 гадзіны да працэдуры данацыі трэба ўстрымацца ад палення.
Донарства – справа добраахвотная, але менавіта ад Вашага рашэння можа залежаць жыццё чалавека.
Адрас: г. Мінск, вул. Уральская, д. 5, корп. 8
Папярэдні запіс на кансультацыю донараў-рэканвалесцэнтаў ажыццяўляецца з панядзелка па пятніцу з 9:00 да 15:00 па тэлефонах:
+375 17 239-59-37
- донараў крыві – +375 17 239-59-13, +375 29 190-97-48
- донараў кампанентаў крыві – +375 17 239-59-12, +375 29 190-97-48.