Памятка для асоб з патэнцыяльнай суіцыдальнай рызыкай
Памятка для асобы з патэнцыяльнай суіцыдальнай рызыкай і/або асобы, якая здзейсніла суіцыдальную спробу
Любы чалавек можа аказацца ў крызісным стане або ў стане тупіка, калі яму здаецца, што выхаду няма. Пачуццё адчаю, бязвыхаднасці і адзіноты не даюць магчымасці ўбачыць яго.
Але выхад ёсць заўжды. Для таго, каб яго знайсці, неабходны іншы чалавек. Кваліфікаваную псіхалагічную, псіхатэрапеўтычную, псіхіятрычную дапамогу акажуць спецыялісты ў галіне аховы псіхічнага здароўя.
Псіхалагічная дапамога па тэлефоне «Тэлефон даверу» ажыццяўляецца высокакваліфікаванымі спецыялістамі ў галіне псіхалогіі і псіхатэрапіі.
Экстранная, бясплатная, кругласутачная псіхалагічная дапамога для жыхароў г. Мінска даступна па тэлефонах:
для дарослых – 352-44-44, 304-43-70;
для непаўналетніх – 263-03-03, 8-801-100-16-11;
для пацярпелых ад дамашняга гвалту – 317-32-32, 8-801-100-8-801.
У цяжкіх жыццёвых сітуацыях, калі Вам здаецца, што Вы ў тупіку і не знаходзіце выхаду,
ПАТЭЛЕФАНУЙЦЕ, ВАМ ДАПАМОГУЦЬ!
Вы можаце атрымаць псіхалагічную і псіхатэрапеўтычную дапамогу па месцы жыхарства, у паліклініцы, у тым ліку – ананімна.
Азнаёміцца з графікамі працы ўрачоў-псіхатэрапеўтаў і псіхолагаў, а таксама нумарамі тэлефонаў псіхатэрапеўтычных кабінетаў Вы можаце па тэлефоне 351-61-74 або на сайце ўстановы аховы здароўя «Гарадскі клінічны псіхіятрычны дыспансер» г. Мінска www.mgkpd.by