Наркалагічная дапамога насельніцтву Кастрычніцкага раёна г. Мінска
Наркалагічная дапамога насельніцтву КАСТРЫЧНІЦКАГА раёна г. Мінска аказваецца ва УАЗ «Гарадскі клінічны наркалагічны дыспансер» па адрасах (падрабязнасці на сайце www.gknd.by):
Участковы наркалагічны кабінет для спажыўцоў алкаголю:
Брылеўская, 6, тэл. 357-00-47
рэжым працы: 8.00 – 20.00
выхадны: субота, нядзеля.
Кабінет лячэння і прафілактыкі наркаманіі:
Маякоўскага, 162, тэл. 343-79-28
рэжым працы: 8.00 – 14.00 (няцотныя дні), 14.00 – 20.00 (цотныя дні)
выхадны: субота, нядзеля.
Падлеткавы наркалагічны кабінет:
Кунцаўшчына, 22, тэл. 235-36-31
рэжым працы: 8.00 – 14.00 (няцотныя дні), 14.00 – 19.00 (цотныя дні)
выхадны: субота, нядзеля.
Лячэнне ў аддзяленнях дзённага прабывання (выхадны: субота, нядзеля), рэжым працы ўдакладняйце па тэлефонах:
АДП №1 Някрасава, 22 тэл.: 379-73-65, 390-99-73
АДП №2 Маякоўскага, 162 тэл.: 316-79-85, 395-52-08
АДП №3 Алтайская, 64/1 тэл.: 257-21-66
АДП №4 Тарханава,16 тэл.: 360-40-31, 360-40-32
АДП №5 Брылеўская, 6 тэл.: 247-00-50
АДП №6 (для непаўналетніх) Кунцаўшчына, 22 тэл.: 235-05-11, 235-92-05
Стацыянарнае лячэнне ў наркалагічных аддзяленнях (планавая шпіталізацыя ў будныя дні з 8.00 да 15.00) па адрасах:
Н/А №1 Перадавая, 11 тэл.: 374-93-63, 356-66-03
Н/А №2 Тарханава, 16 тэл.: 356-15-72, 203-11-84
Н/А №3 Тарханава, 16 тэл.: 375-26-72, 373-09-81
Н/А №4 Перадавая, 11 тэл.: 240-99-96, 373-86-13
Н/А №5 Чыгладзэ, 22 тэл.: 374-72-98, 322-68-40
Н/А №6 Чыгладзэ, 22 тэл.: 272-59-40, 350-60-10
Экспертыза алкагольнага ап’янення (кругласутачна):
Кабінет №1 Перадавая, 11 тэл.: 373-87-02
Кабінет №2 Мініна, 20 тэл.: 226-29-87
Аддзяленне платных паслуг працуе па папярэднім запісе па тэлефоне +375 29 149 09 09:
Каб. №1 Някрасава, 22, тэл. для даведак +375 17 357-09-09
Каб. №2 Тарханава, 16, тэл. для даведак +375 17 357-09-09
Ананімная медыцынская дапамога аказваецца платна ў амбулаторных, стацыянарных аддзяленнях і ў аддзяленнях дзённага прабывання.
Бясплатнае лячэнне ў стацыянарных умовах ажыццяўляецца па накіраванні ўчастковага ўрача-нарколага
Падрабязнасці на www.gknd.by
і па тэл. 357-09-09 (будныя дні 9.00 – 17.00)
Прыёмная 224-56-98, факс 343-21-44
Рэгістратура 263-58-21
Мерапрыемствы, якія праводзяцца спецыялістамі УАЗ «Гарадскі клінічны наркалагічны дыспансер» з непаўналетнімі:
- На базе падлеткавага наркалагічнага аддзялення дыспансера праводзяцца аднадзённыя трэнінгавыя заняткі па папярэджанні ўжывання псіхаактыўных рэчываў падлеткамі. З групай навучэнцаў у 10–12 чалавек на працягу 1,5 гадзіны працуюць урач-нарколаг і псіхолаг.
Задача заняткаў: забеспячэнне навучэнцаў інфармацыяй пра шкоду псіхаактыўных рэчываў, аптымізацыя іх сацыяльна-адаптыўных навыкаў і актывізацыя асобасных рэсурсаў з дапамогай інтэрактыўнага навучання.
- Правядзенне з навучэнцамі сацыяльна-псіхалагічнага трэнінгу, накіраванага на пашырэнне жыццёвай кампетэнтнасці і выпрацоўку ахоўных бар’ераў да псіхаактыўных рэчываў у падлеткаў з правядзеннем папярэдняга анкетавання.
Мэта трэнінгу: з дапамогай фарміравання асобы, якая функцыянуе паўнавартасна, максімальна адтэрмінаваць ужыванне алкаголю і дабіцца адмовы ад ужывання наркатычных і таксічных рэчываў.
- На базе наркалагічнага дыспансера працуе «Школа зносін з дзецьмі» для бацькоў.
Мэта заняткаў: растлумачыць бацькам асаблівасці падлеткавага ўзросту, псіхалогію сталення дзяцей, што разумеецца пад прафілактыкай ужывання псіхаактыўных рэчываў падлеткамі, прыкметы ўжывання псіхаактыўных рэчываў непаўналетнімі, фарміраванне залежнасці ад псіхаактыўных рэчываў і магчымыя варыянты лячэння залежнасцей.