Каранавірус: афіцыйная інфармацыя

Тэлефон для выкліку хуткай дапамогі: 103

Тэлефоны «Гарачай лініі» па пытаннях каранавіруса 2019-nCoV:

8 (017) 327 54 14 – тэлефон «гарачай лініі» ДУ «Мінскі гарадскі цэнтр гігіены і эпідэміялогіі» па пытаннях прафілактыкі інфекцыі, выкліканай каранавірусам 2019-nCoV. Графік працы «гарачай ліні»: панядзелак – нядзеля з 8.30 да 18.00. 

201 (з мабільнага)/122 (з гарадскога) – Інфалінія Беларускага Чырвонага Крыжа

ЯКІЯ СІМПТОМЫ ЗАХВОРВАННЯ?

  1. Павышаная тэмпература
  2. Пяршэнне ў горле
  3. Кашаль
  4. Цяжкае дыханне

У вас ёсць аналагічныя сімптомы?

Да сімптомаў трэба аднесціся максімальна ўважліва, займацца самалячэннем ні ў якім разе не варта. Заставайцеся дома і выклічце ўрача з паліклінікі дадому або патэлефануйце па нумары 103.

Як перадаецца каранавірус?

Як і іншыя рэспіраторныя вірусы, каранавірус распаўсюджваецца праз кроплі, якія ўтвараюцца, калі інфіцыраваны чалавек кашляе або чхае. Акрамя таго, у рэдкіх выпадках ён можа распаўсюджвацца, калі хтосьці дакранаецца да любой забруджанай паверхні, напрыклад, дзвярной ручкі. Людзі заражаюцца, калі яны кранаюць забруджанымі рукамі рот, нос або вочы.

Як здаць аналізы на каранавірус?

Аналіз на каранавірус здаюць толькі па назначэнні ўрача.

ЯК АБАРАНІЦЬ АД ЗАРАЖЭННЯ СЯБЕ І СВАІХ БЛІЗКІХ?

  1. Самае важнае, што можна зрабіць, – гэта падтрымліваць чысціню рук, а калі кашляеце або чхаеце, прыкрывайце нос і рот аднаразовай сурвэткай.
  2. Цікаўцеся станам сваіх родных па тэлефоне, па магчымасці не ўступаючы з імі ў асабісты кантакт.
  3. Старайцеся не кранаць рот, нос або вочы нямытымі рукамі (звычайна мы несвядома робім такія дотыкі ў сярэднім 15 разоў у гадзіну).
  4. Пры з’яўленні сімптомаў, падобных да каранавіруса, адразу выклікайце ўрача.

Дома

  • Заўжды мыйце рукі перад ядой
  • Раскажыце дзецям, як распаўсюджваюцца мікробы і чаму важная гігіена рук і твару
  • Часцей праветрывайце пакоі і рабіце вільготную ўборку, працірайце сталы, паліцы, посуд
  • Пры падазрэнні на каранавірус трэба пакінуць хворага ў асобным пакоі і выклікаць урача

У транспарце і іншых грамадскіх месцах

  • Насіце з сабой дэзынфекцыйны сродак для рук, каб пры неабходнасці ў любых абставінах Вы змаглі іх ачысціць
  • Не ешце з агульных упаковак або посуду, калі іншыя людзі апускалі ў іх свае пальцы (тычыцца арэхаў, чыпсаў і іншых снэкаў)
  • У грамадскіх месцах максімальна скараціце дакрананні да любых паверхняў і прадметаў
  • Насіце з сабой аднаразовыя сурвэткі. Заўжды прыкрывайце нос і рот сурвэткай, калі кашляеце або чхаеце. Не выкарыстоўвайце сурвэткі паўторна, а адразу выкідвайце

НЕАБХОДНЫЯ ДЗЕЯННІ ПРЫ САМАІЗАЛЯЦЫІ

  • Рэкамендаваная колькасць дзён для прабывання дома – 14.
  • Старайцеся карыстацца дастаўкай ежы дадому або дэлегаваць для пакупкі прадуктаў аднаго члена сям’і.
  • Праводзьце тэрмаметрыю сабе і сваім блізкім.
  • Выключыце ўсе пабочныя кантакты.
  • Пры з’яўленні сімптомаў, характэрных для каранавіруснай інфекцыі, выклічце ўрача дадому.

ПРАФІЛАКТЫКА РАСПАЎСЮДЖВАННЯ ІНФЕКЦЫІ

  • забяспечце вытрымліванне сацыяльнай дыстанцыі ў паўтара метры;
  • прыкрывайце нос і рот сурвэткай, калі кашляеце або чхаеце;
  • пасля судакранання з поручнямі, турнікетамі і г.д. абавязкова мыйце рукі;
  • карыстайцеся антысептыкамі, устаноўленымі ў грамадскіх месцах.

Мы на карце

Тэлефоны для грамадзян Беларусі:
+375172206984
+375 (33) 633-62-17

Тэлефоны для замежных грамадзян:
+375 (17) 392-32-53

Ёсць пытанні? Пытайце!