Інфармацыя донарам крыві і яе кампанентаў

У гэты няпросты час донарскую кроў і яе кампаненты па-ранейшаму патрабуюць пацыенты, якія маюць захворванні крыві, у тым ліку дзеці, працягваюць паступаць пацыенты з траўмамі, ідуць роды, праводзяцца хірургічныя аперацыі, якія патрабуюць пералівання гемапрадуктаў.

У нас няма катастрофы, у нас ёсць рэзерв, але няма дакладнага прагнозу па эпідэміі, і гэты рэзерв вельмі хочацца захаваць.

Першараднай задачай Гарадскога цэнтра трансфузіялогіі ўстановы аховы здароўя «6-я гарадская клінічная бальніца» з’яўляецца захаванне здароўя і бяспекі донара.

Для гэтага ў Цэнтры няўхільна выконваюцца патрабаванні санітарна-супрацьэпідэмічнага рэжыму, рэкамендаваныя Сусветнай арганізацыяй аховы здароўя і Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.

Для аблягчэння атрымання выпіскі з медыцынскіх дакументаў рэкамендуем звяртацца на сайт амбулаторна-поліклінічнай арганізацыі, якая Вас абслугоўвае.

Гарадскі цэнтр трансфузіялогіі УАЗ «6-я гарадская клінічная бальніца» працуе ў штатным рэжыме.

Прыём донараў крыві і яе кампанентаў:

панядзелак – пятніца – з 08:00 да 15:45.

Касы для донараў – з 8.30 да 16.30.

Папярэдні запіс па тэлефонах:

донараў крыві +375 17 239-59-13, +375 29 190-97-48

донараў кампанентаў крыві +375 17 239-59-12, +375 29 190-97-48.

Дзякуй Вам, Вашая кроў уратуе жыццё!

Мы на карце

Тэлефоны для грамадзян Беларусі:
+375172206984
+375 (33) 633-62-17

Тэлефоны для замежных грамадзян:
+375 (17) 392-32-53

Ёсць пытанні? Пытайце!