Рэспубліканская акцыя МНС «У цэнтры ўвагі - дзеці!

prilojenie

 

Прафілактычная акцыя "У цэнтры ўвагі - дзеці!" пройдзе ў Менску з 21 жніўня па 15 верасня. Яе мэта - прыцягнуць увагу дарослых да праблемы пажараў, якія прыводзяць да траўміравання і гібелі дзяцей, пакінутых без нагляду.

Акцыя пройдзе ў два этапы. У рамках першага з 21 па 31 жніўня - работнікі МНС у буйных гандлёвых цэнтрах і іншых аб'ектах гандлю, якія спецыялізуюцца на рэалізацыі тавараў для дзяцей дашкольнага і школьнага ўзросту, нагадаюць бацькам аб тым, як важна навучаць малодшае пакаленне правілам бяспекі. Так, у аддзелах з дзіцячым адзеннем на манекенах або вешалках з'явяцца камплекты баявога адзення ратавальніка дзіцячых памераў, а ў аддзелах канцылярскіх прылад - вогнетушыцелі і аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі. У якасці прамоўтэраў пакупнікоў сустрэнуць прадстаўнікі МНС і раскажуць аб правілах бяспечных паводзін, якім трэба навучыць дзяцей.

Удзельнікі акцыі змогуць здаць неардынарны "Іспыт па бяспецы 2023": у пачатку мерапрыемства ўдзельніку ўручаць спецыяльны бранзалет, а таксама «Дзённік бяспекі», у якім яму прапануюць выканаць шэраг заданняў па бяспецы жыццядзейнасці, пасля праходжання якіх, інспектар паставіць адзнакі і ўручыць "Сертыфікат аб праходжанні іспыту па бяспецы ў 2023 годзе". Таксама любы жадаючы зможа ў пэўнай ступені авалодаць прафесіяй у "Акадэміі юных ратавальнікаў".

Другі этап працягнецца з 1 па 15 верасня. Пляцоўкамі для мерапрыемстваў стануць установы агульнай сярэдняй адукацыі, дзіцячыя дашкольныя ўстановы і месцы з масавым знаходжаннем людзей. У школах дзеці паўдзельнічаюць у тэматычных "Уроках бяспекі" і атрымаюць наглядна-выяўленчую прадукцыю, настаўнікі пройдуць інструктаж аб пажарнай бяспецы, а бацькі сустрэнуцца для прафілактычных гутарак і прагляду тэматычных відэафільмаў. У працоўных калектывах інспектары нагадаюць асноўныя правілы бяспекі не толькі падчас гутарак з работнікамі, але і на спецыяльных навучальных пляцоўках.

Мноства цікавых пляцовак работнікі МНС падрыхтуюць у месцах з масавым знаходжаннем людзей: кожны даведаецца пяць важных крокаў на шляху да выратавання, навучыцца карыстацца вогнетушыцелем, даведаецца алгарытмы першай дапамогі і многае іншае.

 

Мы на карце

Тэлефоны для грамадзян Беларусі:
+375172206984
+375 (33) 633-62-17

Тэлефоны для замежных грамадзян:
+375 (17) 392-32-53

Ёсць пытанні? Пытайце!