Інфармацыя пра неабходнасць выкарыстання масак

У адпаведнасці з артыкулам 28 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб санітарна-эпідэміялагічным дабрабыце насельніцтва» ад 7 студзеня 2012 г. № 340-3, грамадзяне абавязаны выконваць заканадаўства ў галіне санітарна-эпідэміялагічнага дабрабыту насельніцтва, праводзіць санітарна-супрацьэпідэмічныя мерапрыемствы або ўдзельнічаць у іх, клапаціцца пра стан свайго здароўя і здароўя сваіх дзяцей.

У адпаведнасці з пунктам 40 Санітарных норм і правіл «Патрабаванні да арганізацыі і правядзення санітарна-супрацьэпідэмічных мерапрыемстваў, накіраваных на прадухіленне заносу, узнікнення і распаўсюджвання грыпу і інфекцыі COVID-19», зацверджаных пастановай Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь ад 29 снежня 2012 г. № 217, санітарна-супрацьэпідэмічныя мерапрыемствы, накіраваныя на прадухіленне ўзнікнення і распаўсюджвання інфекцыі COVID-19, вызначаюцца ў комплексных планах.

Комплексныя планы зацвярджаюцца ва ўстаноўленым парадку мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі ў залежнасці ад інтэнсіўнасці развіцця эпідэмічнага працэсу і прымаюцца да выканання.

Пунктам 26 Комплекснага плана санітарна-супрацьэпідэмічных мерапрыемстваў, накіраваных на прадухіленне ўзнікнення і распаўсюджвання інфекцыі COVID-19 у горадзе Мінску, зацверджанага рашэннем Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта ад 7 красавіка 2020 г. № 1069 «Аб зацвярджэнні комплекснага плана» (у рэдакцыі рашэнняў Мінгарвыканкама ад 13.08.2020 № 2710, ад 22.10.2020 № 3436, ад 12.11.2020 № 3674), прадугледжана забяспечыць выкарыстанне сродкаў індывідуальнай аховы органаў дыхання (маска) пры наведванні аб’ектаў (нерухомых і рухомых) і ў арганізацыях усіх форм уласнасці г. Мінска (магазіны, гандлёвыя цэнтры, аб’екты грамадскага харчавання (за выключэннем часу непасрэднага прыёму ежы), аптэкі, установы аховы здароўя, установы адукацыі, сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, спартыўныя аб’екты, адміністрацыйныя будынкі, аддзяленні банкаў, сувязі, пошты, аб’екты бытавога абслугоўвання, установы культуры, забаўляльныя цэнтры, грамадскі транспарт, у тым ліку маршрутныя таксі, аўтамабілі таксі, метрапалітэн і іншыя аб’екты).

У адпаведнасці з артыкулам 60 Закона Рэспублікі Беларусь ад 04.01.2010 № 108-3 «Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні ў Рэспубліцы Беларусь», рашэнні выканаўчых і распарадчых органаў, прынятыя ў межах кампетэнцыі, абавязковыя для выканання ніжэйшымі выканаўчымі і распарадчымі органамі, а таксама іншымі размешчанымі на адпаведнай тэрыторыі арганізацыямі і грамадзянамі.

У частцы мэтазгоднасці прымянення медыцынскіх масак неабходна браць пад увагу, што функцыя маскі заключаецца ў бар’ернай затрымцы кропель вільгаці, якія ўтвараюцца пры кашлі і чханні і ў якіх могуць знаходзіцца ў завіслым стане мікраарганізмы (вірусы, бактэрыі і інш.).

Пры гэтым насельніцтва можа выкарыстоўваць для прафілактыкі COVID-19 немедыцынскія аднаразовыя маскі і тканінныя шматслойныя маскі (ступень фільтрацыі і вільгацеўстойлівасць залежаць ад матэрыялу і колькасці слаёў), якія адносяцца да прадметаў асабістай гігіены.

Аднаразовыя маскі, маскі з тэкстыльных матэрыялаў рэкамендавана мяняць кожныя 2 гадзіны, і звязана гэта з іх увільгатненнем у працэсе дыхання. Пры наяўнасці індывідуальных асаблівасцей грамадзяне могуць мяняць маскі так часта, як гэта неабходна. Грамадзянін пры любых парушэннях функцый органаў дыхання або наяўнасці алергічных рэакцый можа самастойна падабраць для выкарыстання чатырохслаёвую павязку з тканых баваўняных матэрыялаў, якая пры выкарыстанні не будзе выклікаць у яго непрыемныя адчуванні. Звесткі пра магчымую рызыку і пабочныя эфекты пры ўмове правільнага прымянення масак у даступных крыніцах інфармацыі адсутнічаюць.

Перад апрананнем маскі неабходна вымыць рукі пад праточнай вадой з мылам, у выпадку адсутнасці доступу да праточнай вады – апрацаваць рукі антысептыкам. Апрануць маску, трымаючыся за вушныя фіксатары. Шчыльна прыціснуць мацаванне да вобласці носа. Пры наяўнасці спецыяльных складак на масцы іх неабходна выпрастаць. Маска павінна закрываць рот, нос і падбародак. Пасля выкарыстання зняць маску, трымаючыся за вушныя фіксатары, змясціць у поліэтыленавы пакет, а затым – у кантэйнер для смецця, калі яна з’яўляецца аднаразовай. Працэс апрацоўкі шматразовых масак і наступнага выкарыстання ажыццяўляецца па індывідуальным прынцыпе з выкарыстаннем мыйных, дэзынфектавальных або іншых сродкаў, якія рэкамендуюцца вытворцам. У адпаведнасці з рэкамендацыямі Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, пасля выкарыстання шматразовай маскі перад яе паўторным прымяненнем неабходна мыццё ў гарачай вадзе (не менш за 60 градусаў) з мылам або пральным парашком, затым – прасаванне. Пры немагчымасці неадкладнай апрацоўкі шматразовай маскі трэба змясціць яе ў індывідуальны пакет.

У адпаведнасці з рэкамендацыямі Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ) і Дзіцячага фонду Арганізацыі Аб’яднаных Нацый (ЮНІСЭФ), дзеці ва ўзросце 5 гадоў і малодшыя не павінны насіць маскі. У некаторых выпадках магчыма выкарыстанне медыцынскай маскі дзецьмі, малодшымі за 5 гадоў – напрыклад, калі з дзіцём побач знаходзіцца хворы. У гэтым выпадку, калі дзіця апранула маску, бацька або іншы дарослы павінны быць побач, трымаць дзіця ў полі зроку, каб кантраляваць бяспечнае выкарыстанне маскі.

Паводле меркавання СААЗ і ЮНІСЭФ, нашэнне медыцынскай маскі дзецьмі ва ўзросце 6–11 гадоў магчыма, калі: існуе рызыка перадачы інфекцыі ў месцы пражывання дзіцяці; дзіця здольнае бяспечна і правільна карыстацца маскай; ёсць магчымасць своечасова мяняць маску на чыстую (напрыклад, у школах і дзіцячых установах); дзеці знаходзяцца пад наглядам з боку дарослых, якія інструктуюць дзіця пра тое, як апранаць, здымаць і бяспечна насіць маскі; дзіця ўзаемадзейнічае з іншымі людзьмі, схільнымі да высокай рызыкі развіцця сур’ёзных захворванняў – напрыклад, пажылыя людзі і людзі з іншымі спадарожнымі хваробамі.

Дзецям ва ўзросце ад 12 гадоў рэкамендавана насіць маскі так жа, як дарослым людзям – у прыватнасці, калі яны не могуць гарантаваць адлегласць, меншую за 1 метр ад іншых людзей у грамадскіх месцах, дзе ёсць рызыка перадачы інфекцыі.

Рэалізацыя Комплекснага плана санітарна-супрацьэпідэмічных мерапрыемстваў, накіраваных на прадухіленне ўзнікнення і распаўсюджвання інфекцыі COVID-19 у горадзе Мінску, дазволіла палепшыць санітарна-эпідэміялагічную сітуацыю ў г. Мінску, значна знізіць узровень захворвання на каранавірусную інфекцыю. Такім чынам, выкананне масачнага рэжыму паказала сваю эфектыўнасць.

Беражыце сябе і сваіх блізкіх! Будзьце здаровыя!

Мы на карце

Тэлефоны для грамадзян Беларусі:
+375172206984
+375 (33) 633-62-17

Тэлефоны для замежных грамадзян:
+375 (17) 392-32-53

Ёсць пытанні? Пытайце!