Інфармацыя пра неабходнасць сацыяльнага (фізічнага) дыстанцыявання ў перыяд цыркуляцыі каранавіруснай інфекцыі

У мэтах папярэджвання захворвання на інфекцыю COVID-19 мэтазгодна захаванне асноўных прафілактычных мер, якія дазваляюць істотна знізіць рызыку інфіцыравання, у прыватнасці, сацыяльнае (фізічнае) дыстанцыяванне, захаванне масачнага рэжыму, гігіены рук, рэспіраторнага этыкету, вакцынацыя і інш.

З улікам эпідэміялагічнай сітуацыі, якая складваецца, рашэннем Мінгарвыканкама ад 07.04.2020 № 1069 (у рэдакцыі рашэння Мінгарвыканкама ад 12.11.2020 № 3674) зацверджаны Комплексны план санітарна-супрацьэпідэмічных мерапрыемстваў, накіраваных на прадухіленне ўзнікнення і распаўсюджвання інфекцыі COVID-19 у горадзе Мінску.

Разам з правядзеннем шэрагу санітарна-супрацьэпідэмічных мерапрыемстваў кіраўнікам аб’ектаў бытавога абслугоўвання, гасцінічнага бізнесу, гандлю, грамадскага харчавання, сацыяльных службаў, арганізацый, якія аказваюць паштовыя паслугі, грамадскага транспарту (аўтамабільнага, чыгуначнага), уключаючы метрапалітэн, а таксама службаў жыццезабеспячэння горада і іншых арганізацый усіх форм уласнасці, якія аказваюць паслугі насельніцтву, даручана забяспечыць выкананне сацыяльнага (фізічнага) дыстанцыявання (нанясенне разметкі, якая дазваляе ўстанавіць бяспечную адлегласць паміж спажыўцамі, не меншую за 1-1,5 м, размяшчэнне інфармацыі пра неабходнасць захоўваць бяспечную дыстанцыю), а спажыўцам аб’ектаў сацыяльнай інфраструктуры, бытавога абслугоўвання, рознічнага гандлю, грамадскага транспарту (аўтамабільнага, чыгуначнага), уключаючы метрапалітэн, іншых арганізацый пры наведванні ўказаных аб’ектаў, арганізацый і іншых грамадскіх месцаў рэкамендавана захоўваць дыстанцыю, не меншую за 1-1,5 м.

Што такое сацыяльнае дыстанцыяванне?

Сацыяльнае дыстанцыяванне (або фізічнае дыстанцыяванне) – комплекс санітарна-эпідэміялагічных мерапрыемстваў немедыкаментознага характару, накіраваных на спыненне або запавольванне распаўсюджвання заразнай хваробы праз павелічэнне фізічнай дыстанцыі паміж людзьмі і зніжэнне колькасці блізкіх кантактаў. Пры сацыяльным дыстанцыяванні трэба знаходзіцца мінімум за паўтара метра ад іншых людзей і пазбягаць масавых збораў. Гэта правіла павінен выконваць кожны незалежна ад наяўнасці/адсутнасці прыкмет захворвання або кантактаў з хворымі на каранавірусную інфекцыі (COVID-19).

У перыяд пандэміі COVID-19 СААЗ прапанавала выкарыстоўваць тэрмін «фізічнае дыстанцыяванне» як пажаданы, паколькі першасна менавіта фізічнае перарыванне перадачы інфекцыі. Меры фізічнага дыстанцыявання найбольш эфектыўныя пры падаўленні захворванняў, якія распаўсюджваюцца паветрана-кропельным шляхам (праз кашаль, чханне), непрамым фізічным кантактам (праз кантамінаваныя аб’екты або паверхні) і аэрагенна (калі мікраарганізмы могуць выжываць у паветры працяглы час).

Рэалізацыя Комплекснага плана санітарна-супрацьэпідэмічных мерапрыемстваў, накіраваных на прадухіленне ўзнікнення і распаўсюджвання інфекцыі COVID-19 у горадзе Мінску, дазволіла палепшыць санітарна-эпідэміялагічную сітуацыю ў г. Мінску, значна знізіць узровень захворванняў на каранавірусную інфекцыю, паказала сваю эфектыўнасць.

Рэкамендацыі па сацыяльным дыстанцыяванні:

  • Пазбягаць кантактаў з людзьмі, у якіх назіраюцца сімптомы рэспіраторнай інфекцыі (кашаль, чханне, павышаная тэмпература і інш.).
  • Не карыстацца без неабходнасці грамадскім транспартам, асабліва ў «гадзіны пік».
  • Працаваць аддалена дома, калі гэта магчыма.
  • Пазбягаць вялікіх збораў людзей у грамадскіх месцах, такіх як кінатэатры, тэатры, рэстараны, кавярні, бары і інш.
  • Для зносін з сябрамі і сваякамі выкарыстоўваць дыстанцыйныя тэхналогіі (тэлефон, інтэрнэт і сацыяльныя сеткі).
  • Выкарыстоўваць тэлефон або анлайн-сэрвісы для выкліку ўрача і іншых неабходных службаў.

Беражыце сябе і сваіх блізкіх! Будзьце здаровыя!

Мы на карце

Тэлефоны для грамадзян Беларусі:
+375172206984
+375 (33) 633-62-17

Тэлефоны для замежных грамадзян:
+375 (17) 392-32-53

Ёсць пытанні? Пытайце!