Акцыя "З клопатам аб бяспецы малой Радзімы"
1 жніўня ў рэспубліцы стартавала інфармацыйна-прапагандысцкая 1 жніўня ў рэспубліцы стартавала інфармацыйна-прапагандысцкая кампанія "З клопатам аб бяспецы малой Радзімы". Мэта кампаніі - папярэджанне пажараў з-за неасцярожнага абыходжання з агнём і гібелі на іх людзей пажылога ўзросту.
Пенсіянеры - адна з найважнейшых катэгорый насельніцтва, якая знаходзіцца пад пільнай увагай МНС. Для прыцягнення іх да пытанняў бяспекі ратавальнікі выкарыстоўваюць розныя формы работы, імкнучыся дагрукацца да кожнага пажылога чалавека і ўцягнуць яго ў правядзенне маштабнай рэспубліканскай акцыі "З клопатам аб бяспецы малой Радзімы".
Акцыя пройдзе ў два этапы: першы - з 1 па 18 жніўня, а другі - з 18 верасня па 2 кастрычніка. У рамках гэтых этапаў запланавана шмат карыснага і цікавага. І, вядома ж, сустрэчы з жыхарамі сельскай (гарадской) мясцовасці, дзе ратавальнікі яшчэ раз нагадаюць аб правілах бяспекі, зробяць акцэнт на прычынах узнікнення надзвычайных сітуацый.
Аб бяспецы ў руху таксама будзе вяшчаць спецыяльны транспарт МНС, які праедзе па сельскіх населеных пунктах для трансліравання насельніцтву кароткіх прафілактычных тэкстаў праз гучнагаварыцель. Акрамя гэтага, ратавальнікі правядуць працу па маршруце руху гандлёвых аўтакрам праз праект «Аўталаўка бяспекі». Сумесна з актывістамі і прадстаўнікамі зацікаўленых арганізацый яны паедуць у населеныя пункты, дзе ў месцах прыпынкаў перасовачных магазінаў разгорнуць інтэрактыўныя пляцоўкі, правядуць майстар-класы па аказанні першай дапамогі, размесцяць тэматычную інфармацыю на таварах народнага спажывання. Такім чынам, жыхары нават самых аддаленых куткоў не застануцца ў баку і змогуць паўдзельнічаць у мерапрыемствах, арганізаваных ратавальнікамі.
У сельскіх населеных пунктах і раённых цэнтрах на адкрытых пляцоўках пройдуць тэматычныя «Кірмашы бяспекі» для якіх ратавальнікі прадугледзелі мноства «зон актывацыі»: «Адкачай – не падкачай», «Пажарны шчыт», «Парушэнні у доме», «Прынцып дзеяння вогнетушыцеля», «Жучкі-павукі», «Печкі-лавачкі», «Бяспечны электрык» і многія іншыя. Выпрабаваць сваю фізічную форму можна ў гульнях і эстафетах, даведацца шмат новага пра МНС - на выставе пажарнай аварыйна-выратавальнай тэхнікі, прадэгуставаць смачную кашу - на палявой кухні, а праверыць якасць здароўя і навучыцца аказваць першую дапамогу - у зоне работнікаў Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа. Яркія ўражанні дададуць тэматычныя фотазоны, духавы аркестр і роставыя лялькі.
Кожны можа паўдзельнічаць у аглядзе-конкурсе на лепшае афармленне прысядзібнага ўчастка і аграсядзібы «Ландшафтны дызайн МНС». Пры стварэнні бяспечнага ўчастку фантазія не абмежавана нічым: усталёўка дэкаратыўных элементаў, стварэнне кампазіцый з кованых вырабаў, вырабаў, цэлых арт-аб'ектаў і скульптур малых формаў, афармленне кветнікаў і фігурная стрыжка газонаў – усё гэта можа з лёгкасцю знайсці сваё месца на прыдамавой тэрыторыі.
Калі здаецца, што традыцыйная пошта - перажытак мінулага, то гэта вялікая памылка. Нашы бабулі і дзядулі працягваюць актыўна карыстацца гэтым відам паслуг і адчуваць тыя ж эмоцыі, што і раней - прыемнае трапятанне і лёгкае хваляванне пасля атрымання запаветных адпраўленняў. Менавіта таму працаўнікі прапаганды арганізуюць рассылку не толькі бяспечнай карэспандэнцыі, але і пасылак ад МНС, унутры якіх пажылыя людзі змогуць знайсці прадметы, здольныя зрабіць іх жыццё больш бяспечным. Так ніводны адрас не застанецца без увагі ратавальнікаў.
Частушкі – самы любімы і цытаваны від народнай творчасці. Нават у чатырохрадкоўі з лішкам месціцца ўся «соль» зададзенай тэматыкі. Ратавальнікі ўносяць свой уклад і правядуць ужо традыцыйны конкурс для пенсіянераў «Частушкі бяспекі». Гэта толькі невялікі пералік тых мерапрыемстваў, якія правядуць ратавальнікі з пажылымі грамадзянамі ў межах кампаніі "З клопатам аб бяспецы малой Радзімы".
Завершыцца акцыя 2 кастрычніка шырокамаштабнымі мерапрыемствамі, якія пройдуць па ўсёй рэспубліцы ў рамках Міжнароднага дня пажылых людзей.